Два інавацыйныя прадукты “Лідскага піва” атрымалі маркетынгавы “Оскар”

24 лістапада, 2021

Квас Сrazy Crush і піва “Ідэал” атрымалі дзве срэбраныя і адну залатую ўзнагароду сусветна вядомай прэміі ў галіне маркетынгу, якая прысуджаецца за эфектыўнасць у сферы маркетынгавых і рэкламных камунікацый, — Effie Awards.

Квас Сrazy Crush, які быў прадстаўлены праектам “Квас на стылі”, заваяваў залатую ўзнагароду ў намінацыі “Безалкагольныя напоі” і срэбраную − за “Інавацыі ў бізнесе, прадуктах і паслугах”.

Перад камандай “Лідскага піва” стаяла няпростая задача — прывабіць у “нямодную” ў пакалення зумераў катэгорыю “Квас” моладзевую аўдыторыю. Вынікам гэтага выкліку стаў інавацыйны прадукт, які злучыў у сабе перавагі дзвюх катэгорый: натуральныя ўласцівасці прадукту браджэння і яркі смак і колер газаванага напою.

Крэатыўны падыход закрануў таксама і знешні выгляд прадукту, а таксама яго камунікацыю з маладой аўдыторыяй. Ружовы квас Crazy Crush здолеў убудавацца ў моладзевыя трэнды і прынесці лідару рынку — “Лідскаму квасу” — рэкордныя лічбы ў продажах.

За 7 месяцаў існавання прадукту, аматары новага квасу выпілі амаль 2 мільёны паўтаралітровых бутэлек. А калі перавесці гэтую лічбу ў літры, то Crazy Crush запоўніў бы алімпійскі басейн.

Оскар

Яшчэ адна ўзнагарода — срэбра ў намінацыі “Алкагольныя і слабаалкагольныя напоі” — дасталася піву “Ідэал”.

Піва прэміяльнага сегмента “Ідэал” — падарунак для спажыўцоў ад “Лідскага піва” да свайго 145-годдзя. У юбілейны для кампаніі год каманда “Лідскага піва” стварыла ўнікальны прадукт, беражліва аднавіўшы гістарычны гатунак, які прыдумаў заснавальнік завода Носель Пупко напрыканцы ХІХ стагоддзя; была таксама адноўлена тая самая бутэлька і распрацавана спецыяльная кампанія, якая падкрэсліла моцныя бакі брэнда.

“Iдэал” дасягнуў выбітных вынікаў: прынёс брэнду Лідскае 60% ад усяго росту аб’ёмнай долі ў сегменце Прэміум. Гістарычная бутэлька стала флагманам прэміяльнага сегмента брэнда Лідскае і застаецца адной з самых вядомых бутэлек на паліцах крам.

“Золата для Crazy Crush і срэбра для “Ідэала” шмат значаць для кампаніі, — адзначыў генеральны дырэктар ААТ “Лідскае піва” Аўдрыус Мікшыс. — Гэта справядлівае прызнанне нашых поспехаў і асабістага ўнёску кожнага супрацоўніка. Асабліва паказальна, што гэта ўзнагарода ў галіне эфектыўнасці маркетынгавых кампаній, што пацвярджае шлях "Лідскага піва”, поўны даследаванняў, абмеркаванняў, крэатыву, новых ідэй, прадуктаў і прызнання спажыўцом. Наша перамога — гэта агульная заслуга, якой можа ганарыцца кожны супрацоўнік у “Лідскім піве”.

*Effie Awards — сусветна вядомая прэстыжная прэмія ў галіне маркетынгу, якая прысуджаецца за галоўнае дасягненне ў сферы маркетынгавых і рэкламных камунікацый — эфектыўнасць. Effie Awards праводзіцца з 1968 года ў 47 краінах, на пяці кантынентах і на глабальным узроўні.

Прэмія Effie вядомая рэкламадаўцам і агенцтвам ва ўсім свеце як выбітная ўзнагарода ў галіне, якую міжнародныя брэнды і агенцтвы па ўсім свеце штогод імкнуцца займець у свой арсенал, і лічыцца сусветна прызнаным “залатым стандартам” маркетынгавай эфектыўнасці, сімвалам дасягненняў у сферы маркетынгу. Прэмія Effie ўручаецца за ідэі, якія рэальна працуюць, даказваючы дзейснасць рэалізаваных камунікацый для развіцця бізнесу і прафесійную кампетэнтнасць іх стваральнікаў.

Оскар

Навіны

Вас можа зацікавіць

28 ліпеня, 2026
Фестываль LIDBEER-2026: варта пабачыць!

29 жніўня ў Лідзе на галоўнай сцэне фестывалю LIDBEER выступяць: «Комната Культуры», MakSim, Гудтаймс, Сяргей Бабунец (заснавальнік рок-гурта «Смысловые галлюцинации»), IODO BAND, KaS і Alexander Spark. Фестываль…
Чытаць
04 чэрвеня, 2026
Lidskae BeerMaster 2026 падвёў вынікі: рэкордная колькасць заявак і першы конкурс для аматараў
Больш за 50 удзельнікаў, новыя смакавыя спалучэнні і ўпершыню — конкурс для аматараў міксалогіі. 28 мая адбыўся фінал конкурсу барнага майстэрства Lidskae BeerMaster 2026, дзе вызначылі найлепшых барменаў…
Чытаць
22 красавіка, 2026
Не толькі бармэны з досведам: Lidskae BeerMaster упершыню запускае конкурс для аматараў
Lidskae BeerMaster пашырае фармат і ўпершыню запрашае да ўдзелу не толькі прафесійных бармэнаў, але і аматараў міксалогіі. Новы конкурс Lidskae BeerMaster 2026. Fan Edition адкрывае магчымасць стаць часткай…
Чытаць
Кампанія

Ад 1876 года ствараем моманты задавальнення праз напоі

Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны, спецыяльныя матэрыялы і аб'явы: апошнія абнаўленні пра нашы прадукты, мерапрыемствы і дасягненні каманды — усё ў адным раздзеле.
Чытаць
Партнёрам
Партнёрам
Партнёрам
Вядучы вытворца піва і напояў у Беларусі
Сёння прадукцыя ААТ «Лідскае піва» пастаўляецца ў 20 краін на трох кантынентах. Штогод кампанія экспартуе больш за 60 мільёнаў літраў прадукцыі - піва, квас, сідр, энергетычныя напоі, сок і ваду
Партнёрам
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Адкрыйце для сябе сакрэты старажытнага рамяства падчас наведвання аднаго з найноўшых піваварных музеяў краіны
Сайт музея
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Спалучэнне ветлівага абслугоўвання, прадуманага інтэр’еру, выверанага меню зрабілі яго адным з самых папулярных месцаў адпачынку ў горадзе
Падрабязней