Стаць лепшым беларускім бармэнам і выйгаць грашовы прыз для ўласнага развіцця: у Беларусі стартуе конкурс бармэнаў Lidskae Beer Master

26 сакавіка, 2024

Конкурс Lidskae Beer Master складаецца з некалькіх этапаў: 

  1. З 20 сакавіка па 14 красавіка на сайце lidskaebeermaster.by кожны жадаючы (і прафесіянал, удзельнік конкурсу, і аматар, які хоча больш даведацца пра прафесію бармэна або проста навучыцца гатаваць кактэйлі для сяброў), які дасягнуў 18 гадоў, зможа зарэгістравацца на вебінар, дзе спікеры распавядуць пра развіццё піўной культуры і тонкасцях барнай справы.
  2. 17 красавіка ў 14:00 пачнецца анлайн-вебінар. На ім выступяць галоўны півавар ААТ «Лідскае піва» Алег Малахаў, шэф-бармэн LIDBEER Антон Хадаровіч, спецыяліст BarPortal Анатолій Рачэўскі, а таксама блогер, спецыяліст па сцэнічнай мове Жан Сенкевіч.  специалист по сценической речи Жан Сянкевич. Па завяршэнні вебінара ўсе ўдзельнікі, зарэгістраваныя як «бармэны», пройдуць тэсціраванне. Трыццатка канкурсантаў з найлепшымі вынікамі трапіць у наступны этап конкурсу.
  3. З 19 красавіка па 15 мая кожны з трыццаці ўдзельнікаў конкурсу павінен будзе распрацаваць і прэзентаваць рэцэпт кактэйлю, створаны ў адпаведнасці з патрабаваннямі, размешчанымі ў Правілах конкурсу. Па ітогах гэтага этапу журы вызначыць дзясятку лепшых.
  4. Завяршальны этап адбудзецца 29 мая, дзе фіналісты ў афлайн-фармаце прэзентуюць свае кактэйлі членам журы ў аднім з бараў сеткі LIDBEER. Пры выбары  пераможцаў журы ацэніць крэатыўны склад выканання задання (назва і арыгінальнасць падачы), інтэграцыю брэнда, фармат рэалізацыі, прэзентацыю і, канешне, смак распрацаванага кактэйля. Прадстаўляць напоі ў фінале ўдзельнікі будуць экспертам барнай індустрыі, медыйным персонам, кіраўніцтву кампаніі «Лідскае піва».

Галоўны прыз  конкурсу — 8000 рублёу; фіналісты, якія зоймуць другое і трецяе месца, атрымаюць 5000 і 3000 рублёў адпаведна. Акрамя таго, рэцэпты пераможцаў на месяц трапяць у барныя карткі сеткі LIDBEER-бараў.
Нагадваем, што ўдзельнікам вебінара зможа стаць любы жадаючы, дасягнуўшы ўзросту 18 гадоў. Што датычыцца канкурсантаў, то патрабаванняў да тых, хто працягне барацьбу за прыз, болей: узрост не маладзей за 19 гадоў і досвед працы ў барнай сферы ад паўгода. 

Прафесійны конкурс бармэнаў Lidskae Beer Master праводзіцца кампаніяй «Лідскае піва» з 2015 года. Фармат творчага конкурсу дае ўнікальную магчымасць павысіць свой ўзровень не толькі прафесійным бармэнам, але і аматарам, якія захапляюцца гатаваннем кактэйлей у хатніх умовах.

master

Навіны

Вас можа зацікавіць

28 ліпеня, 2026
Фестываль LIDBEER-2026: варта пабачыць!

29 жніўня ў Лідзе на галоўнай сцэне фестывалю LIDBEER выступяць: «Комната Культуры», MakSim, Гудтаймс, Сяргей Бабунец (заснавальнік рок-гурта «Смысловые галлюцинации»), IODO BAND, KaS і Alexander Spark. Фестываль…
Чытаць
04 чэрвеня, 2026
Lidskae BeerMaster 2026 падвёў вынікі: рэкордная колькасць заявак і першы конкурс для аматараў
Больш за 50 удзельнікаў, новыя смакавыя спалучэнні і ўпершыню — конкурс для аматараў міксалогіі. 28 мая адбыўся фінал конкурсу барнага майстэрства Lidskae BeerMaster 2026, дзе вызначылі найлепшых барменаў…
Чытаць
22 красавіка, 2026
Не толькі бармэны з досведам: Lidskae BeerMaster упершыню запускае конкурс для аматараў
Lidskae BeerMaster пашырае фармат і ўпершыню запрашае да ўдзелу не толькі прафесійных бармэнаў, але і аматараў міксалогіі. Новы конкурс Lidskae BeerMaster 2026. Fan Edition адкрывае магчымасць стаць часткай…
Чытаць
Кампанія

Ад 1876 года ствараем моманты задавальнення праз напоі

Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны, спецыяльныя матэрыялы і аб'явы: апошнія абнаўленні пра нашы прадукты, мерапрыемствы і дасягненні каманды — усё ў адным раздзеле.
Чытаць
Партнёрам
Партнёрам
Партнёрам
Вядучы вытворца піва і напояў у Беларусі
Сёння прадукцыя ААТ «Лідскае піва» пастаўляецца ў 20 краін на трох кантынентах. Штогод кампанія экспартуе больш за 60 мільёнаў літраў прадукцыі - піва, квас, сідр, энергетычныя напоі, сок і ваду
Партнёрам
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Адкрыйце для сябе сакрэты старажытнага рамяства падчас наведвання аднаго з найноўшых піваварных музеяў краіны
Сайт музея
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Спалучэнне ветлівага абслугоўвання, прадуманага інтэр’еру, выверанага меню зрабілі яго адным з самых папулярных месцаў адпачынку ў горадзе
Падрабязней