Творчы конкурс бармэнаў Lidskae Beer Master 2024 — гэта не толькі конкурс прафесіяналаў і спаборніцтва за прызавы фонд у 16 000 беларускіх рублёў, гэта яшчэ і вебінар з высокакласнымі спецыялістамі, які можа наведаць кожны і навучыцца чамусьці новаму або атрымаць стымул для развіцця ў іншым прафесійным напрамку.
Конкурс Lidskae Beer Master складаецца з некалькіх этапаў:
Галоўны прыз  конкурсу — 8000 рублёу; фіналісты, якія зоймуць другое і трецяе месца, атрымаюць 5000 і 3000 рублёў адпаведна. Акрамя таго, рэцэпты пераможцаў на месяц трапяць у барныя карткі сеткі LIDBEER-бараў.
Нагадваем, што ўдзельнікам вебінара зможа стаць любы жадаючы, дасягнуўшы ўзросту 18 гадоў. Што датычыцца канкурсантаў, то патрабаванняў да тых, хто працягне барацьбу за прыз, болей: узрост не маладзей за 19 гадоў і досвед працы ў барнай сферы ад паўгода. 
Прафесійны конкурс бармэнаў Lidskae Beer Master праводзіцца кампаніяй «Лідскае піва» з 2015 года. Фармат творчага конкурсу дае ўнікальную магчымасць павысіць свой ўзровень не толькі прафесійным бармэнам, але і аматарам, якія захапляюцца гатаваннем кактэйлей у хатніх умовах.

 Вы збіраецеся наведаць сайт, на якім ёсць інфармацыя аб прадуктах, якія змяшчаюць алкаголь
	  Вам споўнілася 18 гадоў?
	  Вы збіраецеся наведаць сайт, на якім ёсць інфармацыя аб прадуктах, якія змяшчаюць алкаголь
	  Вам споўнілася 18 гадоў?