«Калi не нуль — не плывi пакуль»: ЛІДСКАЕ Нулёвачка запусціла ініцыятыву па бяспецы на вадзе

05 жніўня, 2020

«Калi не нуль — не плывi пакуль»: ЛІДСКАЕ Нулёвачка запусціла ініцыятыву па бяспецы на вадзе

Брэнд «ЛIДСКАЕ» разам з гатункам безалкагольнага піва «Нулёвачка» запусціў сацыяльны праект «Калi не нуль — не плывi пакуль». Яго галоўная задача — нагадаць аб забароне купанняў у нецвярозым стане. Спецыяльна для гэтых мэтаў «Лідскае піва» (частка Olvi Group) размясціла тэматычныя постары на папулярных пляжах і ва ўстановах на берагах вадаёмаў.

Ініцыятыва кампаніі прымеркавана да Міжнароднага дню піва, які адзначаецца 7 жніўня. Такім чынам брэнд спрабуе прыцягнуць увагу да вострых пытаннях, звязаных з адказным спажываннем. Бо па дадзеных Таварыства выратавання на вадзе найбольш распаўсюджаная прычына здарэнняў на вадаёмах — нецвярозыя купанні.

ЛIДСКАЕ

— Спадзяемся, што новы фармат дазволіць прыцягнуць да праблемы больш увагі. Як частка сацыяльна-адказнага бізнесу мы бярэм на сябе адказнасць за дабрабыт беларусаў. «Калi не нуль — не плывi пакуль» — наш напамін аб разумным спажыванні. У партфелі кампаніі ёсць прадукт «ЛIДСКАЕ Нулёвачка» — безалкагольнае піва з паўнавартасным хмелевым смакам і водарам — больш дарэчны ў такіх выпадках. Тым самым мы працягваем мяняць культуру спажывання, прапаноўваць альтэрнатыўныя прадукты і патэрны паводзін, застаючыся з нашымі спажыўцамі ў розных сітуацыях, — каментуе Валянціна Багнія, кіраўнік аддзела маркетынгу ААТ «Лідскае піва».

ЛIДСКАЕ

У постэрах, размешчаных не толькі на пляжах, але і ў прыбярэжных установах сталічнага рэгіёну, «ЛIДСКАЕ Нулёвачка» без павучэнняў нагадвае пра тое, што не варта ісці купацца, калі выпіў. У добразычлівай манеры брэнд падтрымлівае заклікі Таварыства выратавання на вадзе быць як мага больш акуратнымі, знаходзячыся на вадаёмах. Бо з пачатку года ў краіне патанулі 224 чалавекі, прычынай гібелі ў 40% выпадкаў стала купанне ў нецвярозым выглядзе. Нагадаем, раней кампанія выступіла ініцыятарам праекта «Калi не нуль — не сядай за руль», каб звярнуць увагу на забарону ваджэння аўтамабіля ў нецвярозым стане.

ЛIДСКАЕ

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ

Навіны

Вас можа зацікавіць

17 верасня, 2026
LIDBEER-2026 аб´яднаў 100 тысяч гасцей і ўстанавіў новыя рэкорды
Чытаць
04 жніўня, 2026
Будаўніцтва ачышчальных збудаванняў – важкі ўклад «Лідскага піва» ў экалогію горада
Будаўніцтва ачышчальных збудаванняў – важкі ўклад «Лідскага піва» ў экалогію горада Будаўніцтва ўласных лакальных ачышчальных збудаванняў  — гэта не толькі ўклад буйных прадпрыемстваў у экалогію горада,…
Чытаць
28 ліпеня, 2026
Фестываль LIDBEER-2026: варта пабачыць!

29 жніўня ў Лідзе на галоўнай сцэне фестывалю LIDBEER выступяць: «Комната Культуры», MakSim, Гудтаймс, Сяргей Бабунец (заснавальнік рок-гурта «Смысловые галлюцинации»), IODO BAND, KaS і Alexander Spark. Фестываль…
Чытаць
Кампанія

Ад 1876 года ствараем моманты задавальнення праз напоі

Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны, спецыяльныя матэрыялы і аб'явы: апошнія абнаўленні пра нашы прадукты, мерапрыемствы і дасягненні каманды — усё ў адным раздзеле.
Чытаць
Партнёрам
Партнёрам
Партнёрам
Вядучы вытворца піва і напояў у Беларусі
Сёння прадукцыя ААТ «Лідскае піва» пастаўляецца ў 20 краін на трох кантынентах. Штогод кампанія экспартуе больш за 60 мільёнаў літраў прадукцыі - піва, квас, сідр, энергетычныя напоі, сок і ваду
Партнёрам
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Адкрыйце для сябе сакрэты старажытнага рамяства падчас наведвання аднаго з найноўшых піваварных музеяў краіны
Сайт музея
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Спалучэнне ветлівага абслугоўвання, прадуманага інтэр’еру, выверанага меню зрабілі яго адным з самых папулярных месцаў адпачынку ў горадзе
Падрабязней