Брэнд AURA, які належыць кампаніі «Лідскае піва», пачаў вытворчасць пітной вады ў новым фармаце. Цяпер негазаваная артэзіянская вада даступная і ў ПЭТ-бутэльках, забяспечаных спецыяльным спартыўным каўпачком. Дзякуючы яму атрымліваць асалоду ад прыроднага смаку вады AURA можна без адрыву ад заняткаў спортам.
Пітная вада AURA, якая здабываецца з глыбокіх артэзіянскіх крыніц, размешчаных на тэрыторыі вытворчасці «Лідскага піва», валодае прыемным мяккім смакам. У яе складзе – асаблівае спалучэнне мінералаў і мікраэлементаў (кальцый, магній, калій, гідракарбанаты, а таксама фтарыд-іёны), за кошт якіх AURA выдатна асвяжае і вяртае жыццёвы тонус. Дзякуючы збалансаванаму складу і новаму зручнаму фармату, AURA SPORT CAP асабліва прыйдзецца па спадобы ўсім прыхільнікам актыўнага ладу жыцця.
Прадукт пачне паступаць у крамы з 16 чэрвеня. AURA SPORT CAP даступная ў ПЭТ-бутэльках аб’ёмам 0,5 літра. Рэкамендаваная адпускная цана – 0,89 BYN.