Рэкорд «Агульнай дыктоўкі» 2020: на праект ужо зарэгістравалася больш за 1600 чалавек з розных куткоў свету

29 мая, 2020

Рэкорд «Агульнай дыктоўкі» 2020: на праект ужо зарэгістравалася больш за 1600 чалавек з розных куткоў свету

«Агульная дыктоўка» — штогадовая ініцыятыва «Лідскага піва» — мяняе фармат. У гэтым годзе праект пройдзе дыстанцыйна і будзе дабрачынным. На дадзены момант напісаць дыктоўку плануе рэкордная колькасць удзельнікаў — 1602 чалавекі. Па колькасці жадаючых праверыць свой узровень валодання беларускай мовай лідзіруе Мінск. Ёсць рэгістрацыі з гарадоў ЗША, Канады, Польшчы, Чэхіі, Францыі, Германіі, Турцыі, Эстоніі, Аўстрыі, Бельгіі, Расіі і Украіны.

Нагадаем, у гэтым годзе арганізатар праекта ААТ «Лідскае піва» пералічыць на дапамогу ўрачам, якія змагаюцца з COVID-19, 5 BYN за кожнага, хто напіша дыктоўку, а таксама дадатковую суму за ўсіх, хто па выніках дыктоўкі атрымае 9 або 10 балаў. Рэгістрацыя адкрыта да 4 чэрвеня.

Дыктоўку ўжо можна назваць усебеларускай. Больш за ўсё заявак паступіла з Мінскага рэгіёну, на другім месцы — Гродзенскі, на трэцім — Брэсцкі і Віцебскі. Арганізатары запрашаюць удзельнікаў з Магілёўскай і Гомельскай абласцей таксама напісаць дыктоўку, праверыць свае веды і, разам з тым, зрабіць асабісты ўнёсак у барацьбу з COVID-19. Сесці за віртуальную парту можна будзе ў суботу 6 чэрвеня а 12 гадзіне. У гэты дзень усім зарэгістраваным прапануюць напісаць тэкст Марыі Цітарчук. У якасці чытальніка выступіць саліст папулярнага беларускага гурта NIZKIZ Аляксандр Ільін.

Далучайцеся, каб стаць часткай важнай справы! Да заканчэння рэгістрацыі засталося 7 дзён.

дыктоўка

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ

Навіны

Вас можа зацікавіць

17 верасня, 2026
LIDBEER-2026 аб´яднаў 100 тысяч гасцей і ўстанавіў новыя рэкорды
Чытаць
04 жніўня, 2026
Будаўніцтва ачышчальных збудаванняў – важкі ўклад «Лідскага піва» ў экалогію горада
Будаўніцтва ачышчальных збудаванняў – важкі ўклад «Лідскага піва» ў экалогію горада Будаўніцтва ўласных лакальных ачышчальных збудаванняў  — гэта не толькі ўклад буйных прадпрыемстваў у экалогію горада,…
Чытаць
28 ліпеня, 2026
Фестываль LIDBEER-2026: варта пабачыць!

29 жніўня ў Лідзе на галоўнай сцэне фестывалю LIDBEER выступяць: «Комната Культуры», MakSim, Гудтаймс, Сяргей Бабунец (заснавальнік рок-гурта «Смысловые галлюцинации»), IODO BAND, KaS і Alexander Spark. Фестываль…
Чытаць
Кампанія

Ад 1876 года ствараем моманты задавальнення праз напоі

Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны, спецыяльныя матэрыялы і аб'явы: апошнія абнаўленні пра нашы прадукты, мерапрыемствы і дасягненні каманды — усё ў адным раздзеле.
Чытаць
Партнёрам
Партнёрам
Партнёрам
Вядучы вытворца піва і напояў у Беларусі
Сёння прадукцыя ААТ «Лідскае піва» пастаўляецца ў 20 краін на трох кантынентах. Штогод кампанія экспартуе больш за 60 мільёнаў літраў прадукцыі - піва, квас, сідр, энергетычныя напоі, сок і ваду
Партнёрам
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Адкрыйце для сябе сакрэты старажытнага рамяства падчас наведвання аднаго з найноўшых піваварных музеяў краіны
Сайт музея
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Спалучэнне ветлівага абслугоўвання, прадуманага інтэр’еру, выверанага меню зрабілі яго адным з самых папулярных месцаў адпачынку ў горадзе
Падрабязней