«Агульная дыктоўка» — штогадовая ініцыятыва «Лідскага піва» — мяняе фармат. У гэтым годзе праект пройдзе дыстанцыйна і будзе дабрачынным. На дадзены момант напісаць дыктоўку плануе рэкордная колькасць удзельнікаў — 1602 чалавекі. Па колькасці жадаючых праверыць свой узровень валодання беларускай мовай лідзіруе Мінск. Ёсць рэгістрацыі з гарадоў ЗША, Канады, Польшчы, Чэхіі, Францыі, Германіі, Турцыі, Эстоніі, Аўстрыі, Бельгіі, Расіі і Украіны.
Нагадаем, у гэтым годзе арганізатар праекта ААТ «Лідскае піва» пералічыць на дапамогу ўрачам, якія змагаюцца з COVID-19, 5 BYN за кожнага, хто напіша дыктоўку, а таксама дадатковую суму за ўсіх, хто па выніках дыктоўкі атрымае 9 або 10 балаў. Рэгістрацыя адкрыта да 4 чэрвеня.
Дыктоўку ўжо можна назваць усебеларускай. Больш за ўсё заявак паступіла з Мінскага рэгіёну, на другім месцы — Гродзенскі, на трэцім — Брэсцкі і Віцебскі. Арганізатары запрашаюць удзельнікаў з Магілёўскай і Гомельскай абласцей таксама напісаць дыктоўку, праверыць свае веды і, разам з тым, зрабіць асабісты ўнёсак у барацьбу з COVID-19. Сесці за віртуальную парту можна будзе ў суботу 6 чэрвеня а 12 гадзіне. У гэты дзень усім зарэгістраваным прапануюць напісаць тэкст Марыі Цітарчук. У якасці чытальніка выступіць саліст папулярнага беларускага гурта NIZKIZ Аляксандр Ільін.
Далучайцеся, каб стаць часткай важнай справы! Да заканчэння рэгістрацыі засталося 7 дзён.