95% наведвальнікаў – без масак. Што адбываецца ў сталічных ГЦ і на Камароўцы, дзе за выходныя «Лідскае піва» раздала 5.000 масак

12 мая, 2020

95% наведвальнікаў – без масак. Што адбываецца ў сталічных ГЦ і на Камароўцы, дзе за выходныя «Лідскае піва» раздала 5.000 масак

Сінгапур, Чэхія, Ізраіль, Кітай – краіны, у якіх дзейнічае поўны «масачны рэжым». Прасцей кажучы, выхад на вуліцу магчымы выключна з медыцынскай маскай. У цэлым, на канец красавіка сродкі індывідуальнай абароны (з той ці іншай ступенню строгасці) абавязалі насіць грамадзян больш чым 50 дзяржаў. Беларусь – не ў іх ліку. У дадзеным пытанні наша краіна прыслухоўваецца да рэкамендацыі СААЗ, па якой медыцынскія маскі абавязковыя толькі для лекараў і хворых. «Лідскае піва» вырашыла даведацца, які з двух падыходаў бліжэй мінчанам.

Пятніца. Вечар. Адзін з буйных ГЦ у самым цэнтры горада. Звычайна ў гэты час тут маса людзей, але сёння прыкметна менш. Мабыць, заклікі заставацца дома падзейнічалі. Дзяўчына ў промаформе «Лідскага піва» і, што асабліва важна цяпер – масцы, уважліва назірае за наведвальнікамі. Нехта ў поўнай антывіруснай экіпіроўцы (маска, пальчаткі), нехта абмежаваўся чымсьці адным, а для кагосьці сродкі абароны здаліся залішнімі. Менавіта гэтыя наведвальнікі – нашая мэта.

піва

Аргументы ў тых, хто пакуль аддае перавагу руху без масак, розныя. «Не знайшоў у аптэцы», «Не паспеў купіць», «Выкарыстаў усе запасы», «Зайшоў на хвілінку, а далей у самаізаляцыю», «Не адчуваю сябе хворым» і нават «Ня веру ў іх эфектыўнасць». Між тым, «масачны рэжым», па вопыце шэрагу краін, якія ўжо выходзяць з карантыну, даказаў сваю эфектыўнасць. Менавіта таму, нягледзячы на перакананні, усе наведвальнікі без масак, якія траплялі ў поле зроку промаспецыяліста «Лідскага піва», атрымалі шматразовую брэндаваную маску ад кампаніі.

піва піва

– У сакавіку гэтага года мы абнавілі тытульны брэнд нашай кампаніі. Новым слоганам ЛІДСКАЕ стала фраза «Усё дзеля сваіх». За наступныя месяцы абстаноўка відавочна змянілася, але мы не адмовіліся ад першапачатковай канцэпцыі, якая падтрымлівае шчырыя ўзаемаадносіны паміж людзьмі, а адаптавалі яе пад сённяшнія ўмовы. Частка запланаваных маркетынгавых актыўнасцей была адменена, каб вылучыць сродкі на падтрымку беларусаў у сітуацыі, якая склалася. Цяпер «Лідскае піва» дапамагае не толькі захоўваць станоўчы эмацыянальны настрой (мы сталі ініцыятарамі лакальнага руху #ДомаДзеляСваіх, выпусцілі тэматычны стыкерпак), але і аказвае рэальную дапамогу ўрачам і сваім спажыўцам. Мы закупляем сродкі абароны для медыцынскіх работнікаў, аказваем кропкавую фінансавую дапамогу бальніцам, вылучаем ваду на патрэбы пацыэнтаў, а цяпер накіравалі намаганні на забеспячэнне сродкамі абароны мінчан, – адзначыла кіраўнік аддзела маркетынгу «Лідскага піва» Валянціна Багнія.

За тры гадзіны працы ў пятніцу промаспецыяліст «Лідскага піва» раздаў наведвальнікам ГЦ 1462 маскі.

піва

Наступны прыпынак – Камароўскі рынак. Тут мы апынаемся ў суботу раніцай. Абстаноўка нетыповая: усе прадаўцы ў масках і пальчатках, наведвальнікаў таксама прыкметна менш. Сярод стройных шэрагаў свежай гародніны і садавіны раз-пораз мільгаюць пакупнікі без масак. Такіх мы налічылі 2096 чалавек, усе яны сышлі з рынку не толькі са сваімі пакупкамі, але і з брэндаванымі маскамі ад «Лідскага піва».

піва

У нядзелю да абеда промаспецыяліст «Лідскага піва» аказваецца ў буйным гандлёвым цэнтры на Каменнай Горцы. Заўсёды шматлюдны ГЦ у гэты раз сустракае нязвыкла пустымі кафэ і нуднымі прадаўцамі невялікіх крам, патокі наведвальнікаў тут таксама прыкметна менш.

піва

Увесь персанал гандлёвага цэнтра ў масках або спецыяльных шчытках, засцераглі сябе і некаторыя наведвальнікі. Праўда, больш усё ж тых, каму брэндаваныя маска ад «Лідскага піва» прыйшліся вельмі дарэчы.

піва

– Наш невялікі эксперымент паказаў, што наведвальнікі ГЦ і Камароўскага рынку не вельмі актыўна звяртаюцца да нашэння масак. У сродках індывідуальнай абароны было прыкладна 5% ад агульнай колькасці наведвальнікаў. За тры дні «Лідскае піва» раздала 5.000 масак. Спадзяемся, яны дапамогуць захаваць здароўе мінчан і паспрыяюць хутчэйшаму завяршэнню распаўсюджвання COVID-19, – рэзюмавала кіраўнік аддзела маркетынгу «Лідскага піва» Валянціна Багнія.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ

Навіны

Вас можа зацікавіць

04 чэрвеня, 2026
Lidskae BeerMaster 2026 падвёў вынікі: рэкордная колькасць заявак і першы конкурс для аматараў
Больш за 50 удзельнікаў, новыя смакавыя спалучэнні і ўпершыню — конкурс для аматараў міксалогіі. 28 мая адбыўся фінал конкурсу барнага майстэрства Lidskae BeerMaster 2026, дзе вызначылі найлепшых барменаў…
Чытаць
22 красавіка, 2026
Не толькі бармэны з досведам: Lidskae BeerMaster упершыню запускае конкурс для аматараў
Lidskae BeerMaster пашырае фармат і ўпершыню запрашае да ўдзелу не толькі прафесійных бармэнаў, але і аматараў міксалогіі. Новы конкурс Lidskae BeerMaster 2026. Fan Edition адкрывае магчымасць стаць часткай…
Чытаць
02 красавіка, 2026
150 гадоў бесперапыннага развіцця: гісторыя поспеху «Лідскага піва»
Ці мог калісь Носель Пупко меркаваць, што яго бровар стане пачаткам гісторыі не толькі легендарнага беларускага брэнда, але і флагманам культурных ініцыятыў, узнагарод і тэхналагічнага поспеху? Сёння «Лідскае…
Чытаць
Кампанія

Ад 1876 года ствараем моманты задавальнення праз напоі

Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны, спецыяльныя матэрыялы і аб'явы: апошнія абнаўленні пра нашы прадукты, мерапрыемствы і дасягненні каманды — усё ў адным раздзеле.
Чытаць
Партнёрам
Партнёрам
Партнёрам
Вядучы вытворца піва і напояў у Беларусі
Сёння прадукцыя ААТ «Лідскае піва» пастаўляецца ў 20 краін на трох кантынентах. Штогод кампанія экспартуе больш за 60 мільёнаў літраў прадукцыі - піва, квас, сідр, энергетычныя напоі, сок і ваду
Партнёрам
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Адкрыйце для сябе сакрэты старажытнага рамяства падчас наведвання аднаго з найноўшых піваварных музеяў краіны
Сайт музея
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Спалучэнне ветлівага абслугоўвання, прадуманага інтэр’еру, выверанага меню зрабілі яго адным з самых папулярных месцаў адпачынку ў горадзе
Падрабязней