ААТ «Лідскае піва» пашырыла асартымент брэнда «Усе вітаміны». Цяпер акрамя соказмяшчальных напояў са смакам апельсіна, вішні, яблыка і персіка спажыўцам даступны і новы летні прадукт – напой, у якім спалучаюцца знаёмыя нам трускаўкі і экзатычны манга.
Новы напой адпавядае сусветным трэндам на здаровае спажыванне. У яго складзе натуральны сок манга і трускаўкі, а таксама вітаміны групы В (у 0,9 літра напою практычна палова сутачнай нормы). Акрамя таго, у прадукце, па аналогіі з усімі напоямі лінейкі, паменшанае ўтрыманне цукру. У параўнанні з сокамі і газаванымі напоямі «Усе вітаміны» са смакам манга і трускаўкі змяшчаюць у сярэднім на 20% менш цукру.
«Мы імкнемся прапаноўваць нашым спажыўцам толькі актуальныя прадукты. Кіруючыся сусветным трэндам на здаровае спажыванне, наша кампанія запусціла ў вытворчасць напой, які спалучае ў сабе яркі натуральны фруктовы смак і карысць вітамінаў. Пры гэтым ён выдатна асвяжае і здавальняе смагу. У прадукта ўмераная сладасць трускаўкі і смак манга з ноткамі кіслінкі», – адзначылі ў кампаніі «Лідскае піва».
Навінка будзе даступная ў ПЭТ-бутэльках аб’ёмам 0,45 і 0,9 літра. На паліцах крам «Усе вітаміны» са смакам манга і трускаўкі з’явяцца да канца красавіка. Напой рэкамендавана ўжываць у астуджаным выглядзе.