Адзін з самых тытулаваных гатункаў «Лідскага піва» атрымаў залаты медаль на прэстыжным міжнародным конкурсе Monde Selection (Бельгія). 12 знакамітых дэгустатараў выдзелілі ЛІДСКАЕ Premium сярод канкурэнтаў з больш чым 100 краін.
Міжнародны конкурс Monde Selection праводзіцца ў Брусэлі з 1961 года і з’яўляецца значным для вытворцаў напояў, прадуктаў харчавання і касметычных сродкаў. Гэты год, нягледзячы на неспрыяльную эпідэміялагічную абстаноўку, не стаў выключэннем. Для ацэнкі спецыялістаў Міжнароднага інстытута кантролю якасці было прадстаўлена больш за 3200 прадуктаў з усяго свету. Для «Лідскага піва», у скарбонцы якога больш чым 140 розных узнагарод, медаль гэтага конкурсу стаў першым.
ЛІДСКАЕ Premium ацэньвалася незалежным журы па 20 параметрах. Прадукт быў прадстаўлены на суд півавараў, тэхнікаў, інжынераў-хімікаў, а таксама біятэхнікаў і спецыялістаў са сферы харчовых навук.
ЛІДСКАЕ Premium − светлы лагер, які валодае чыстым соладавым смакам. Вырабляецца па ўдасканаленай тэхналогіі нізавога браджэння з выкарыстаннем асаблівай расы дрожджаў. У прадуктовай лінейцы «Лідскага піва» прадстаўлены з 2009 года. Тады гэты гатунак стаў першым арыгінальным прадуктам, створаным сумеснымі намаганнямі беларускіх тэхнолагаў і спецыялістаў фінскага канцэрна Olvi. Цяпер гатунак з’яўляецца адным з ключавых спікераў лінейкі ЛІДСКАЕ і выказвае бескампраміснае імкненне да якасці ў кампаніі «Лідскае піва».
Гатунак мае мноства прызоў, сярод іх − Crystal Taste Award. Ганаравацца гэтай узнагародай могуць толькі брэнды, якія рабіліся лаўрэатамі прэміі Superior Taste Award («За цудоўны смак») на працягу трох гадоў.
У сакавіку 2020 года ЛІДСКАЕ Premium, як і ўсе гатункі тытульнага піўнога брэнда кампаніі «Лідскае піва», абнавіла дызайн. З гэтага перыяду гатунак прадстаўлены ў новым фармаце, арыгінальнай бутэльцы з эмбосінгам з прэміяльнай этыкеткай. Абноўлены выгляд прадукту падкрэслівае лакальнае паходжанне гатунку, рацэптура пры гэтым не змянялася.
Вы збіраецеся наведаць сайт, на якім ёсць інфармацыя аб прадуктах, якія змяшчаюць алкаголь
Вам споўнілася 18 гадоў?