«Лідскае піва» стала першым партнёрам у новым праекце стартап-хаба Imaguru
«Лідскае піва» стала першым партнёрам у новым праекце стартап-хаба Imaguru
03 сакавіка, 2020
«Лідскае піва» стала першым партнёрам у новым праекце стартап-хаба Imaguru
Напрыканцы лютага ў беларускім стартап-хабе запусцілі новы праектImaguru Industry Hack. Партнёрам першай сустрэчы, удзельнікі якой гаварылі пра інавацыіў foodtech і retail, стала «Лідскае піва».
Нашу кампанію на гэтай сустрэчы прадставіў галоўны півавар Алег Малахаў і кіраўнік аддзела маркетынгу Валянціна Багнія. Яны прапанавалі паразважаць над развіццём foodtech індустрыі ў Беларусі і свеце, выкарыстаннем інавацый на буйным прадпрыемстве, незвычайнымі інструментамі прасоўвання алкагольных брэндаў.
— Наватарства для «Лідскага піва» на працягу ўсёй гісторыі было асноўным напрамкам, — распавёў галоўны півавар кампаніі Алег Малахаў. — Заснавальнік лідскага піўзавода Носель Пупко і яго нашчадкі былі стартаперам свайго часу. Менавіта на на нашым прадпрыемстве з’явілася першая ў горадзе тэлефонная лінія, што дазваляла максімальна хутка абменьвацца інфармацыяй. Падчас Першай сусветнай вайны на заводзе пачалі выпускаць прадукт з утрыманнем алкаголю менш за 1,5%. Гэта дало пэўны штуршок да развіцця кампаніі падчас дзеяння «сухога закона». І такіх прыкладаў мноства. Сёння «Лідскага піва» таксама імкнецца выпускаць новыя прадукты і ўкараняць інавацыі, бо гэта жыццёва неабходна, калі мы хочам прыцягнуць спажыўцоў.
Адной з цікавых асаблівасцяў нашага прадпрыемства з’яўляецца new product development team, у склад якой уваходзяць дырэктар і ключавыя спецыялісты кампаніі. Поўны цыкл вываду новага прадукту на рынак займае амаль год. Тут важна ўлічваць магчымасці вытворчасці, разлічваць эканамічны эфект запуску. Мы пільна сочым за сусветнымі і айчыннымі трэндамі, вывучаем іх і толькі пасля гэтага прымаем рашэнне аб запуску таго ці іншага прадукта.
Такое дбайнае разважанне тлумачыцца простым фактам: да 80% беларускіх спажыўцоў — кансерватары, не гатовыя спрабаваць новыя прадукты, адзначыла кіраўнік аддзела маркетынгу Валянціна Багнія. Галоўны піўны выбар беларусаў — лагер, выводзіць іншыя групы прадуктаў доўгі час было няпроста і даволі рызыкоўна. У стартапаў і малога бізнэсу ў гэтым сэнсе значна больш магчымасцяў, бо ў іх меншыя аб’ёмы, а значыць, у выпадку няўдалага запуску, меншыя фінансавыя страты. Тым не менш «Лідскае піва» пастаянна абнаўляе свае лінейкі, прапаноўваючы спажыўцам зусім новыя і нетрывіяльныя прадукты. Напрыклад, кампанія была першай сярод буйных прадпрыемстваў піўной індустрыі Беларусі, запусціўшы лінейку крафтавага піва.
У апошнія гады намеціўся нязначны, але стабільны рост колькасці спажыўцоў, якім цікава спрабаваць навінкі. Акрамя гэтага трэнду ў фуд-індустрыі ёсць і некаторыя іншыя:
Адкрытасць. Людзі ўсё часцей чытаюць склад на ўпакоўцы, матывуючы тым самым вытворцаў станавіцца лепш: прыбіраць са складу кансерванты, скарачаць колькасць цукру;
Health & Wellness. Для алкагольнай прадукцыі галоўным трэндам становіцца скарачэнне адсотка алкаголю. Вялікую папулярнасць набіраюць безалкагольнае піва і радлер — слабаалкагольны кактэйль на аснове піва і ліманаду;
Флексітарыянства. Прыхільнікі гэтай сістэмы харчавання імкнуцца як мага радзей уключаць у свой рацыён мяса, хоць і не адмаўляюцца ад яго цалкам;
Здаровыя перакусы. Рытм жыцця кожнага з нас набірае абароты, як следства, часу на паўнавартасны абед хапае не заўсёды. У выніку мы адзначаем рост рынку снэкаў — арэхаў, сухафруктаў.
— Гаворачы пра інавацыі, можна разглядаць не толькі выпуск новых прадуктаў, адзначыла Валянціна Багнія. — Наватарства магчыма на ўсіх узроўнях: ад вытворчасці да маркетынгу. З улікам даволі строгага беларускага заканадаўства, у вытворцаў застаецца вельмі мала інструментаў для прасоўвання брэнда, маркетолагам раз за разам прыходзіцца прыдумляць нешта новае. Прычым гэта могуць быць як глабальныя інструменты (некалькі гадоў таму адна алкагольная кампанія выпусціла беларускамоўныя стыкеры для Viber, стаўшы сапраўдным наватарам у гэтым кірунку), так і зусім невялікія (напрыклад, ўпакоўка, мова, на якой напісана назва прадукта).
Валянціна Багнія таксама адзначыла, што «Лідскаму піву» патрэбныя стартапы, нестандартныя прадукты. — Верагодна, што наша кампанія прыме рашэнне не інвеставаць у вытворчасць складанага напою, а зробіць калабарацыю ці нават купіць нейкага вытворцу, — распавяла яна. Яшчэ адна магчымасць для стартапераў — прымяненне інавацый для прасоўвання, якія ляжаць у digital-сферы. Гэта могуць быць новыя рашэнні для рытэйла, звязаныя з тым, каб зрабіць прадукт больш прыкметным на рынку, інструменты, якія спрыяюць прасоўванню прадукта па тых каналах, дзе няма ракламы, а таксама прылады, якія дазваляюць збіраць базы дадзеных спажыўцоў. — Пакуль няма добра аўтаматызаванай сістэмы, якая не будзе марнаваць час карыстальнікаў і будзе даваць дадзеныя вытворцу. Але як толькі яна з’явіцца, мы ёй з радасцю скарыстаемся.
Previous Next
ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ
Новости
Вас может заинтересовать
6 октября, 2025
С традиционным зимним комбо от «Лидского» Новый год наступит чуточку раньше!
На исторической улице Революционной, в самом сердце белорусской столицы, открылся ресторан-музей, аналогов которому еще не было. Уникальное пространство, где на трех этажах оживает многовековая история пивоварения, а традиционная белорусская кухня обретает новый вкус в компании легендарного напитка.
Читать
6 октября, 2025
Километровый фудкорт, более 60 000 зрителей и звёздный лайн-ап: чем запомнился LIDBEER 2025
На исторической улице Революционной, в самом сердце белорусской столицы, открылся ресторан-музей, аналогов которому еще не было. Уникальное пространство, где на трех этажах оживает многовековая история пивоварения, а традиционная белорусская кухня обретает новый вкус в компании легендарного напитка.
Читать
6 октября, 2025
С традиционным зимним комбо от «Лидского» Новый год наступит чуточку раньше!
На исторической улице Революционной, в самом сердце белорусской столицы, открылся ресторан-музей, аналогов которому еще не было. Уникальное пространство, где на трех этажах оживает многовековая история пивоварения, а традиционная белорусская кухня обретает новый вкус в компании легендарного напитка.
Читать
Кампанія
Ад 1876 года ствараем моманты задавальнення праз напоі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны, спецыяльныя матэрыялы і аб'явы: апошнія абнаўленні пра нашы прадукты, мерапрыемствы і дасягненні каманды — усё ў адным раздзеле.
Чытаць
Партнёрам
Вядучы вытворца піва і напояў у Беларусі
Сёння прадукцыя ААТ «Лідскае піва» пастаўляецца ў 20 краін на трох кантынентах. Штогод кампанія экспартуе больш за 60 мільёнаў літраў прадукцыі - піва, квас, сідр, энергетычныя напоі, сок і ваду
Партнёрам
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Адкрыйце для сябе сакрэты старажытнага рамяства падчас наведвання аднаго з найноўшых піваварных музеяў краіны
Сайт музея
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Спалучэнне ветлівага абслугоўвання, прадуманага інтэр’еру, выверанага меню зрабілі яго адным з самых папулярных месцаў адпачынку ў горадзе
Падрабязней
Вам споўнілася 18 гадоў?Вы збіраецеся наведаць сайт, на якім ёсць інфармацыя аб прадуктах, якія змяшчаюць алкаголь
18+ Папярэджваем аб шкодзе празмернага ўжывання алкаголю
Процідзеянне карупцыі
Калі вам стала вядома аб фактах парушэння антыкарупцыйнага заканадаўства ў Адкрытым акцыянерным таварыстве «Лідскае піва», паведаміце пра гэта на адрас: anticorruption@Lidskae.by
Ваша інфармацыя дазволіць спыніць карупцыйнае правапарушэнне. Канфідэнцыяльнасць гарантавана.