31 кастрычніка Цырымоніяй узнагароджання пераможцаў завяршыўся чацвёрты фестываль рэкламы ЛАМА, які прайшоў пад слоганам «ПАКІНЬ СЛЕД У РЭКЛАМЕ!» І наша кампанія сумесна з агенцтвам TDI Group справілася з пастаўленай задачай. Праект «Калi не нуль – не сядай за руль!» атрымаў золата ў намінацыі «Промаактывацыі», а таксама быў адзначаны бронзай у намінацыі «PR».
Фестываль рэкламы ЛАМА ўжо чацвёрты год збірае лідэраў крэатыўнай індустрыі Беларусі. У гэтым годзе конкурсныя працы мелі магчымасць быць ацэненымі не толькі прадстаўнікамі агенцтваў, але і брэндаў-рэкламадаўцаў. На ўзнагароды ЛАМА прэтэндавала 241 праца ад 48 удзельнікаў, а таксама 10 праектаў у конкурсе «Маладыя дызайнеры».
Праект «Калi не нуль – не сядай за руль!» быў рэалізаваны вясной 2018 гадоў ў рамках PR-кампаніі безалкагольнага піва ЛIДСКАЕ «Нулёвачка». ААТ «Лідскае піва» пры падтрымцы ДАІ і сумесна з TDI правялі сацыяльны эксперымент, мэтай якога была рэальная праверка сур’ёзнасці ўспрымання праблемы кіравання ў нецвярозым выглядзе і розніцы паміж словамі і дзеяннямі беларускіх кіроўцаў.
Па выніках акцыі быў створаны ролік, які суправаджаўся інфаграфікай з вынікамі эксперыменту. Сумарна ролік набраў больш за мільён праглядаў. Навіна аб незвычайным эксперыменце была апублікаваная больш чым у 40 выданнях, а таксама знайшла водгук у карыстальнікаў сацыяльных сетак. Тэлеканалы агульнарэспубліканскага значэння таксама зацікавіліся вынікамі праведзенага эксперыменту.
Вы збіраецеся наведаць сайт, на якім ёсць інфармацыя аб прадуктах, якія змяшчаюць алкаголь
Вам споўнілася 18 гадоў?
Калі вам стала вядома аб фактах парушэння антыкарупцыйнага заканадаўства ў Адкрытым акцыянерным таварыстве «Лідскае піва», паведаміце пра гэта на адрас: anticorruption@Lidskae.by
Ваша інфармацыя дазволіць спыніць карупцыйнае правапарушэнне. Канфідэнцыяльнасць гарантавана.