У Беларусі стартаваў конкурс бармэнаў Lidskae Beer Master 2019

У Беларусі стартаваў конкурс бармэнаў Lidskae Beer Master 2019

У Беларусі з 6 сакавіка стартуе пяты юбілейны конкурс прафесійных бармэнаў Lidskae Beer Master, паведамілі арганізатары — кампанія «Лідскае піва» пры падтрымцы школы бартэндзінга Splash&Dash.

Мэта конкурсу — папулярызацыя культуры піцця. Сёлета акцэнт зроблены на творчых здольнасцях бармэнаў і арыгінальнасці падачы кактэйляў. У складзе кожнага з іх будзе піва «ЛІДСКАЕ Premium» — духмяны лагер з пышнай пенай, мяккім смакам і тонкай гарчынкай. Гатунак для конкурсу быў падабраны невыпадкова: у гэтым годзе спаўняецца 10 гадоў з моманту з’яўлення ЛІДСКАЕ Premium на беларускім рынку. Дадзены гатунак стаў першым арыгінальным прадуктам, створаным сумеснымі намаганнямі лідскіх півавараў і спецыялістаў фінскага канцэрна Olvi, які стаў стратэгічным інвестарам «Лідскага піва» ў канцы 2008 года.

«Пяты год запар мы праводзім конкурс сярод прафесійных бармэнаў Беларусі. Узровень іх майстэрства пастаянна расце. Тэндэнцыя такая, што бармэн — гэта не проста супрацоўнік установы, які стаіць за барнай стойкай, а харызматычны і крэатыўны чалавек, які ператварае працэс падрыхтоўкі напояў у шоў, – адзначыў галоўны півавар ААТ «Лідскае піва» Алег Малахаў. — Цяпер мы плануем надаць асаблівую ўвагу персоне бармэна, яго здольнасцям да крэатыўнай падачы свайго кактэйлю».

Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца па 25 сакавіка. У адборачным туры конкурсу журы будзе прымаць і ацэньваць рэцэпты аўтарскіх кактэйляў на аснове ЛІДСКАЕ Premium.

Канкурсантам, якія выйдуць у паўфінал, трэба будзе прайсці анлайн-вэбінар па асновах сэлфбрэндзінга і сторытэлінга, а потым правесці інфармаванне аб прадукце і падрыхтаваць па яго выніках завочную прэзентацыю.

У фінал пройдуць 15 бармэнаў, якіх адбярэ журы па наступных крытэрыях: інтэграцыя брэнда, крэатыўны складнік выканання задання, фармат рэалізацыі і прэзентацыя рашэння. Прадстаўляць кактэйлі ў фінале ўдзельнікі будуць экспертам барнай індустрыі, медыйным асобам, кіраўніцтву «Лідскае піва». Журы ацэніць смак кактэйлю, яго назву і арыгінальнасць падачы.

Да першага юбілею конкурсу прызавы фонд павялічаны: цяпер прыз за 1 месца складзе 5000 рублёў, 2 месца — 3000 рублёў, 3 месца — 2000 рублёў.

Рэспубліканскі прафесійны конкурс бармэнаў Lidskae Beer Master праводзіцца кампаніяй «Лідскае піва» з 2015 года. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца беларускія бармэны ва ўзросце ад 19 гадоў і з досведам працы ад 6 месяцаў. У склад журы традыцыйна ўваходзяць прафесіяналы барнай індустрыі, піўныя блогеры, журналісты буйных СМІ і кіраўніцтва ААТ «Лідскае піва».

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ

Падпісацца на навіны
Форма адпраўлена паспяхова.