Лідскі піўзавод прадстаўляе лімітаваную восеньскую навінку з крафтавай серыі «Калекцыя Майстра»: Pumpkin Ale.
Запуску Pumpkin Ale з лінейкі «Калекцыя Майстра» папярэднічала відовішчнае з’яўленне ў Мінску конніка з гарбузом на галаве. Наезнік, які нібы сышоў са старонак рамана Майна Рыда, праскакаў на кані па цэнтральных вуліцах і выклікаў вялікую цікавасць у мінакоў.
Сёння гарбузовае піва – адзін з самых любімых сезонных стыляў не толькі ў ЗША, але і ва ўсім свеце. Лічыцца, што гарбузовае піва з’явілася на амерыканскім кантыненце ў перыяд паміж XVII-XVIII стагоддзямі. У раннія каланіяльныя гады менавіта гарбуз выкарыстоўвалі для падрыхтоўкі піва з-за недахопу сыравіны — у першую чаргу соладу. Аднак паступова, з развіццём земляробства цікавасць да гарбузовага піва згасла. Новае жыццё гэты папулярны гатунак атрымаў у 1985 годзе, у першыя гады крафтавай рэвалюцыі. Біл Оўнсан з Каліфорніі натхніўся адным з рэцэптаў Джорджа Вашынгтона і зварыў гарбузовы эль. Але дадаў у яго нешта асаблівае — спецыі. Так з’явіўся сучасны варыянт гарбузовага элю, які заваяваў спажыўцоў ва ўсім свеце.
Згодна з сертыфікацыйнай праграмай піўных суддзяў BJCP, гарбузовае піва адносіцца да катэгорыі Autumn Seasonal Beer.
Pumpkin Ale ад «Лідскага піва» — сезоннае цёмнае піва аксамітнага колеру з мацункам 4,6% з гарбузовым водарам і смакам, дапоўненым пікантнасцю карыцы і далікатным адценнем ванілі. Пры вытворчасці Pumpkin Ale, акрамя гарбузовага соку, выкарыстоўваецца спалучэнне цёмных соладаў Munich Dark і Dark Ale, якое яшчэ больш падкрэслівае асаблівы нетрывіяльны смак навінкі.
Масавая доля сухіх рэчываў у Pumpkin Ale складае 11,8%, горыч прадукту -12 адзінак па BU. Піва рэкамендуецца падаваць пры тэмпературы ад +10 да +12 градусаў.
Навінка выпушчана ў крафтавай серыі і адкрывае беларускім спажыўцам папулярны клас прадуктаў у піўным крафце. Гарбузовы эль з’явіцца на прылаўках магазінаў ужо з 8 кастрычніка.
Pumpkin Ale стаў 13-м смакам серыі «Калекцыя Майстра». Навінка выпушчана лімітаванай партыяй — усяго 85 000 літраў — і будзе даступная ў продажы да канца лютага 2019 года. Гатунак прадстаўлены толькі ў адным фармаце пакавання —шкляная бутэлька 0,5 л. Рэкамендаваная цана складае 2,42 рубля.
 
 Вы збіраецеся наведаць сайт, на якім ёсць інфармацыя аб прадуктах, якія змяшчаюць алкаголь
	  Вам споўнілася 18 гадоў?
	  Вы збіраецеся наведаць сайт, на якім ёсць інфармацыя аб прадуктах, якія змяшчаюць алкаголь
	  Вам споўнілася 18 гадоў?