2 чэрвеня ў суботу ў Мінску ў Нацыянальнай бібліятэцы ў другі раз пройдзе «Агульная дыктоўка». Праверыць сваю пісьменнасць і напісаць дыктоўку па беларускай мове змогуць усе ахвочыя. Ідэйным арганізатарам мерапрыемства зноў выступіла ААТ «Лідскае піва».
«Лідскае піва» працягвае падтрымліваць развіццё беларускай мовы. З дапамогай гэтага адукацыйнага праекта, які сабраў у мінулым годзе больш за 170 чалавек, у тым ліку з рэгіёнаў, мы імкнемся натхняць людзей пашыраць ужыванне беларускай мовы, бачыць яе прыгажосць і натхняцца ёю.
 
											
		У гэтым годзе «Агульная дыктоўка» набывае статус нацыянальнай. Для ўсіх, хто па якіх-небудзь абставінах не зможа прыехать у Мінск, акрамя інтэрнет-трансляцыі будзе арганізавана трансляцыя на Першым канале Нацыянальнага радыё, — сказала менеджар па карпаратыўных камунікацыях ААТ «Лiдскае пiва» Наталля Яфімкіна.
Што трэба для ўдзелу?
1. Зарэгістравацца на сайце www.lidskае.by.
2. Прыйсці не пазней за 11.30 у Нацыянальную бібліятэку Беларусі (уваход з боку рэстарана “Явар”, былы”Мегаполіс”, 2-гі паверх), пр-т Незалежнасці, 116.
3. Альбо падключыцца да інтэрнэт-трансляцыі дома.
Дыктоўка пачнецца ў 12.20 і працягнецца да 13:20. Арганізатары не парушылі традыціі і падрыхтавалі спецыяльны тэкст. У гэтым годзе тэкст будзе прысвечаны 400-годдзю першага беларускага буквара. Чытаць яго будзе Руся – cпявачка, акторка беларускага дубляжу, «голас беларускай чыгункі», трэнерка па пастаноўцы голасу.
Пасля дыктоўкі ўдзельнікаў чакае спецыяльная зона, дзе можна будзе пагуляць у беларускія настольныя гульні і сфатаграфавацца.
Працы мінчан правераць прафесійныя філолагі. Вынікі стануць вядомыя на працягу 5-цi рабочых дзён. Усе ўдзельнікі атрымаюць па электроннай пошце свае вынікі, а таксама электронныя сертыфікаты аб удзеле ў дыктоўцы. Арыгінал тэксту будзе выкладзены на сайце.
Чакаем вас на «Агульнай дыктоўцы»!
2 чэрвеня 2018 года
Нацыянальная бібліятэка Беларусі
(уваход з боку рэстарана “Мегаполіс”, 2-гі паверх),
пр-т Незалежнасці, 116
Праграма мерапрыемства:
11.30 – 12.00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў
12.00 – 12.20 – урачыстае адкрыццё
12.20 – 13.20 – напісанне дыктоўкі
 Вы збіраецеся наведаць сайт, на якім ёсць інфармацыя аб прадуктах, якія змяшчаюць алкаголь
	  Вам споўнілася 18 гадоў?
	  Вы збіраецеся наведаць сайт, на якім ёсць інфармацыя аб прадуктах, якія змяшчаюць алкаголь
	  Вам споўнілася 18 гадоў?