20 сакавіка ў гасцінічным комплексе «Прэзідэнт-Гатэль» адбыўся паўфінал рэспубліканскага прафесійнага конкурсу бармэнаў LIDSKAE BEER MASTER 2018. Арганізатарам ў чацвёрты раз выступіла кампанія «Лідскае піва», падтрымку конкурсу аказала школа бартэндынгу Splash&Dash.
Паўфіналу конкурсу папярэднічаў завочны адборачны тур, які праходзіў з 25 лютага па 16 сакавіка. Для ўдзелу ў адборы канкурсантам-бармэнам ва ўзросце ад 19 гадоў з досведампрацы не менш за 6-ці месяцаў — неабходна было зарэгістравацца на сайце lidskаe.by. Па выніках адборачнага тура ў паўфінал прайшлі 93 чалавекі.
У рамках паўфіналу Алег Малахаў, галоўны півавар «Лідскага піва», пазнаёміў удзельнікаў конкурсу з новым гатункам Australian Light Lager з крафтавай серыі «Калекцыя Майстра». Пасля прэзентацыі для вызначэння складу фіналістаў адбылася адзнака тэарэтычных ведаў бармэнаў — на працягу 20-ці хвілін канкурсанты выконвалі тэставыя заданні, сярод якіх былі і пытанні аб крафтавай навінцы.
«Лідскае піва» прытрымліваецца прынцыпаў еўрапейскай культуры спажывання слабаалкагольных напояў. Для нас важна не толькі знаёміць спажыўцоў з цікавымі прадуктамі, але і перадаваць грамадскасці свой больш чым 140-гадовы досвед вытворчасці піва і напояў, развіваць у шырокіх колах традыцыі культуры піцця. Мы рады, што конкурс LIDSKAE BEER MASTER сфармаваўся ў асобную нефармальную экспертную пляцоўку, дзе таленавітыя бартэндэры могуць набыць новыя веды аб піве, даведацца пра апошнія трэнды і інавацыйныя падыходы ў броварстве. Ужо чацвёрты год запар конкурс аб’ядноўвае прафесіяналаў барнай індустрыі, натхняе іх на творчыя эксперыменты з піўнымі кактэйлямі, тым самым развіваючы і густ беларускіх спажыўцоў», — адзначыў галоўны півавар кампаніі «Лідскае піва» Алег Малахаў.
У фінал конкурсу пройдуць 15 бармэнаў, якія набяруць максімальную колькасць балаў. Імёны фіналістаў стануць вядомыя 22 сакавіка, пасля апублікавання на афіцыйным сайце кампаніі «Лідскае піва». На працягу наступных 3-х тыдняў яны будуць ствараць аўтарскі кактэйль на аснове Australian Light Lager. 18 красавіка фіналісты прэзентуюць вынікі сваёй працы дэгустацыйнаму, тэхнічнаму і спецыяльнаму журы, у склад якога ўвойдуць прадстаўнікі СМІ і блогер-суполкі. Прызавы фонд конкурсу LIDSKAE BEER MASTER 2018 складзе 6 400 беларускіх рублёў.
Previous Next