Сезонная навінка ад “Лідскага квасу”

13 лістапада, 2017

Сезонная навінка ад “Лідскага квасу”

Кампанія «Лідскае піва» выпусціла адмысловы зімовы гатунак квасу — натуральны квас браджэння з экстрактамі карыцы і апельсіна. Лідскі квас «Пікантны апельсін» пачаў з’яўляцца на паліцах крам з першай дэкады лістапада.

Незвычайнае для традыцыйнага квасу спалучэнне інгрэдыентаў надае Лідскаму квасу «Пікантны апельсін» яркі зімовы смак. Выразныя ноты апельсіна і карыцы пераносяць у атмасферу навагодніх святаў і цёплых сустрэч у коле сям’і. Лідскі квас «Пікантны апельсін» з’яўляецца самастойным напоем, а таксама ўдала гармануе з рознымі стравамі святочнага і паўсядзённага стала.

Як і ўсе прадстаўнікі квасной лінейкі ад лідскага завода, гатунак «Пікантны апельсін» не ўтрымлівае кансервантаў. Асновай напою стаў хлебны квас, які ўваходзіць у пастаянны асартымент вытворцы.

Лідскі квас «Пікантны апельсін» будзе выпускацца ў 2-ух фарматах. ПЭТ-бутэлька 1,5 літра прадугледжана для зручнасці спажывання вялікай кампаніяй, а бутэлька 0,5 літра, якую вытворца ўпершыню выкарыстаў для зімовага гатунку квасу, — для індывідуальнага знаёмства з новым лімітаваным смакам.
Спажыўцы лёгка пазнаюць навінку па арыгінальнай «снежнай» этыкетцы. Рэкамендаваная цана складае 1,03 беларускіх рублёў і 1,95 беларускіх рублёў за бутэльку 0,5 і 1,5 літра адпаведна.

Квас будзе выпушчаны абмежаванай серыяй і даступны ў продажы да канца лютага 2018 года.

квас

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ

Навіны

Вас можа зацікавіць

17 верасня, 2026
LIDBEER-2026 аб´яднаў 100 тысяч гасцей і ўстанавіў новыя рэкорды
Чытаць
04 жніўня, 2026
Будаўніцтва ачышчальных збудаванняў – важкі ўклад «Лідскага піва» ў экалогію горада
Будаўніцтва ачышчальных збудаванняў – важкі ўклад «Лідскага піва» ў экалогію горада Будаўніцтва ўласных лакальных ачышчальных збудаванняў  — гэта не толькі ўклад буйных прадпрыемстваў у экалогію горада,…
Чытаць
28 ліпеня, 2026
Фестываль LIDBEER-2026: варта пабачыць!

29 жніўня ў Лідзе на галоўнай сцэне фестывалю LIDBEER выступяць: «Комната Культуры», MakSim, Гудтаймс, Сяргей Бабунец (заснавальнік рок-гурта «Смысловые галлюцинации»), IODO BAND, KaS і Alexander Spark. Фестываль…
Чытаць
Кампанія

Ад 1876 года ствараем моманты задавальнення праз напоі

Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны, спецыяльныя матэрыялы і аб'явы: апошнія абнаўленні пра нашы прадукты, мерапрыемствы і дасягненні каманды — усё ў адным раздзеле.
Чытаць
Партнёрам
Партнёрам
Партнёрам
Вядучы вытворца піва і напояў у Беларусі
Сёння прадукцыя ААТ «Лідскае піва» пастаўляецца ў 20 краін на трох кантынентах. Штогод кампанія экспартуе больш за 60 мільёнаў літраў прадукцыі - піва, квас, сідр, энергетычныя напоі, сок і ваду
Партнёрам
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Адкрыйце для сябе сакрэты старажытнага рамяства падчас наведвання аднаго з найноўшых піваварных музеяў краіны
Сайт музея
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Спалучэнне ветлівага абслугоўвання, прадуманага інтэр’еру, выверанага меню зрабілі яго адным з самых папулярных месцаў адпачынку ў горадзе
Падрабязней