Брэнд энергетычных напояў DYNAMI:T прадставіў спажыўцам адразу 2 новыя смакі:
• DYNAMI:T Black — чорная парэчка і ажына
• DYNAMI:T Green — лайм, мята і агурок
Навінкі разлічаны на тых, каму неабходна папоўніць запасы энергіі ў любой сітуацыі на працягу дня. Напой ўтрымлівае кафеін і вітаміны, што робіць яго зручнай крыніцай хуткай энергіі.
Пакаванне DYNAMI:T Black і DYNAMI:T Green выканана ў яркім сучасным дызайне. Упершыню энергетычны напой DYNAMI:T прадстаўлены ў фармаце алюмініевай бляшанкі 0,5 л. Смак прадукта лёгка адгадваецца па фруктовых матывах на пакаванні. Сакавітыя і нестандартныя выявы садавіны, з аднаго боку, нагадваюць моладзевае графіці, з другога — сімвалізуюць энергію, гатовую вырвацца вонкі. Нязменным і вядомым застаецца лагатып брэнда.
Неардынарныя смакі DYNAMI:T Black і DYNAMI:T Green пакладуць пачатак сублінейцы напояў, якая будзе абнаўляцца. Вытворчасць прадукту ажыццяўляе партнёр кампаніі ААТ «Лідскае піва» па групе OLVI — завод Volfas Engelman, Літва.
Навінкі DYNAMI:T з бадзёрлівымі фруктовымі смакамі, распрацаваныя для пераадолення фізічнай і разумовай стомленасці, ужо пачалі паступаць на паліцы крам. Рэкамендаваная цана складае 1,75 беларускіх рублёў за бляшанку 0,5 л.
Вы збіраецеся наведаць сайт, на якім ёсць інфармацыя аб прадуктах, якія змяшчаюць алкаголь
Вам споўнілася 18 гадоў?