9 верасня ў Лідзе адбыўся трэці фестываль LIDBEER, які, па водгуках удзельнікаў, стаў самым атмасферным і запамінальным піўным фэстывалем 2017 года.
На адзін дзень Ліда ператварылася ў горад без межаў. Вялікая пешаходная зона, дзеля якой на ўвесь дзень перекрылі цэнтральныя вуліцы, зялёныя зоны каля Лідскага замка з драўлянымі паддонамі ў якасці сталоў і сядзенняў, значна большая колькасць рамеснікаў, смачнае піва і ежа, мноства актыўнасцяў для дарослых і дзяцей, маладыя беларускія гурты на вольнай сцэне і, канешне, канцэрт на галоўная сцэне — усё гэта LIDBEER.
У гэтым годзе зона гала-канцэрта ператварылася ў камфортную пляцоўку з асобным фудкортам, продажам піва, цікавымі забавамі і вялікай санітарнай зонай. Арганізатары фестывалю надалі больш увагі бяспецы гасцей падчас гала-канцэрту, а таксама паклапаціліся аб камфорцe ўсіх наведвальнікаў: павялічылі колькасць кропак продажу піва і ежы, амаль у тры разы стала большай санітарная зона.
Яшчэ адна важная акалічнасць. З пачатку мінулага года ААТ «Лідскае піва» размаўляе па-беларуску і падтрымлівае праекты па развіцці беларускай мовы. Таму натуральна, што селёта LIDBEER упершыню загучаў на беларускай мове: ад праграмы да шыльдаў з указальнікамі, мапаў, цэннікаў і актывацый. Прыемным сюрпрызам для гасцей свята сталі расклееныя па пляўцоўках налепкі с беларускімі словамі.
Закрывалі фестываль знакамітыя музыкі — «Петля Пристрастия», «Крамбамбуля», «Lumen», «Океан Ельзи». А напрыканцы вечара ўсіх гасцей пацешыў феерверк, які адзначыў завяршэнне вялікага свята пад назвай LIDBEER-2017!
Дзякуй, што былі з намі!
Фестываль LIDBEER гаворыць вам «Да сустрэчы»!




















































Вы збіраецеся наведаць сайт, на якім ёсць інфармацыя аб прадуктах, якія змяшчаюць алкаголь
Вам споўнілася 18 гадоў?
Калі вам стала вядома аб фактах парушэння антыкарупцыйнага заканадаўства ў Адкрытым акцыянерным таварыстве «Лідскае піва», паведаміце пра гэта на адрас: anticorruption@Lidskae.by
Ваша інфармацыя дазволіць спыніць карупцыйнае правапарушэнне. Канфідэнцыяльнасць гарантавана.