У прошлым годзе open-air LIDBEER-2016 стаў найбуйнейшым фестывалем краіны: у Лiду прыехалі больш за 100 000 гасцей з усёй Беларусі і суседніх краін, а выступы музыкаў гала-канцэрта пабачылі і пачулі каля 60 000 гледачоў. Гэтай восенню LIDBEER вяртаецца ў новым фармаце і адбудзецца ў сталіцы броварства — горадзе Лiдзе — 9 верасня. І як ужо стала добрай традыцыяй, фестываль здзіўляе гучнымі імёнамі: на галоўнай сцэне выступяць адны з лепных сучасных гуртоў Беларусі, Расіі і Украіны: «Петля Пристрастия», «Крамбамбуля», «Lumen» і «Океан Ельзи»!
LIDBEER-2017: размаўляем па-беларуску
У 2017 годзе open-air LIDBEER загучыць на беларускай мове. Арганізатар фестывалю ААТ «Лідскае піва» — адзін з буйнейшых бровараў краіны, які з 1876 года дзейнічае бесперапынна, цешыць спажыўцоў высокаякаснымі і разнастайнымі гатункамi піва і безалкагольнымі напоямі. У 2016 годзе кампанія «Лідскае піва» ажыццявіла рэбрэндінг флагманскай лінейкі піва ЛІДСКАЕ® і пачала камунікаваць са сваімі спажыўцамі на беларускай мове. Фестываль LIDBEER таксама падтрымае гэтую ініцыятыву: будзе выпушчана адпаведная атрыбутыка, і камунікацыя з гасцямі будзе весціся па-беларуску.
Інтэрактыўны фармат
Галоўная асаблівасць фестывалю — гэта інтэрактыў. Кожны жадаючы мог стаць удзельнікам вялізнага open-air краіны. Для гэтага трэба было запоўніць зваротную форму і адправіць заяўку на ўдзел у фестывалі.
Фудкорт і іншыя фестывальныя зоны
У гэтым годзе фудкорт павялічыцца больш чым у два разы. Працаўнікоў на фудкорце таксама будзе больш. Такім чынам, хуткасць абслугоўвання павялічыцца. Выбар ежы будзе самы разнастайны: ад бургераў і шашлыкоў да дамашніх страў. Як і у мінулым годзе, піва можна будзе купіць як у асобных пунктах фудкорта, так і ў пунктах з ежай.
Санітарная зона таксама павялічыцца амаль у тры разы. Для гасцей фестывалю будзе працаваць вялікі кемпінг, на якім кожны жадаючы зможа застацца на начлег.
Арганізатары рыхтуюць яшчэ больш забаў: цікавы квэст па Лідзе і фестывальным актывацыям, дзіцячая пляцоўка, фотазоны, камандныя квізы, моўныя гульні і шмат іншых. А таксама бескаштоўна госці фестывалю змогуць наведаць найстарэйшую піўную вытворчасць у Беларусі — завод «Лідскае піва». У самым канцы вечара ўсіх гасцей чакае вялікі феерверк, які адзначыць завяршэнне вялікага свята пад назвай LIDBEER-2017!
Вялікі гала-канцэрт
У гэтым годзе зона гала-канцэрта рэфармуецца ў камфортную пляцоўку з асобным фудкортам, продажам піва, цікавымі забавамі і вялікай санітарнай зонай. Гэта выклікана тым, што арганізатары фестывалю нададуць яшчэ больш увагі бяспецы і камфорту гасцей падчас гала-канцэрта, а таксама няўхільна будуць сачыць за якасцю паслуг іншых удзельнікаў фестывалю. LIDBEER-2017 імкнецца стаць адным з лепшых open-air у Беларусі і Еўропе, менавіта па гэтай прычыне ўсім арганізацыйным момантам надаецца вялікае значэнне.
Закрываць фестываль будуць гучныя музыкі — «Петля Пристрастия», «Крамбамбуля», «Lumen», «Океан Ельзи»! Квіткі на пляцоўку гала-канцэрта, на якім госці мерапрыемства пачуюць неверагодныя выступы музыкаў, каштуюць 15 рублёў. Набыць іх без камісіі можна на сайце lidbeer.by.
Вы збіраецеся наведаць сайт, на якім ёсць інфармацыя аб прадуктах, якія змяшчаюць алкаголь
Вам споўнілася 18 гадоў?