У Мінску ўпершыню адбудзецца “Агульная дыктоўка”

У Мінску ўпершыню адбудзецца “Агульная дыктоўка”

24 чэрвеня (субота) усе жадаючыя змогуць праверыць сваё веданне беларускай мовы падчас «Агульнай дыктоўкі» — спецыяльнага сацыяльна-адукацыйнага праекта ААТ «Лідскае піва».

Ідэя праекта — даць магчымасць кожнаму беларусу праверыць сваё валоданне беларускай мовай і падтрымаць імкненне ўдасканальваць свае веды.

Старт ініцыятывы адбудзецца ў Нацыянальнай бібліятэцы. Усе жадаючыя змогуць прыйсці на пляцоўку а 12-й гадзіне, как напісаць пад дыктоўку тэкст на беларускай мове (Увага: кіруючыся ўзроўнем складанасці тэксту, рэкамендуем запісвацца на дыктоўку асобам, не маладзейшым за 18 гадоў).

Праект стане своеасаблівым падарункам кампаніі да 950-годдзя беларускай сталіцы — арганізатары падрыхтавалі спецыяльны тэкст пра Мінск, а чытальнікамі праекту выступяць вядомыя беларусы.

Усе тэксты ўдзельнікаў мерапрыемства ў Нацыянальнай бібліятэцы будуць правераны прафесійнымі філолагамі, вынікі будуць дасланы па электроннай пошце.

Удзельнікі, якія атрымаюць найвышэйшыя балы па выніках дыктоўкі (10 балаў), будуць заахвочаны адмысловымі прызамі ад арганізатараў.
Звяртаем Вашу ўвагу: колькасць месцаў абмежавана, таму для ўдзелу ў дыктанце запрашаем запоўніць заяўку на старонцы Праекта.

Збор удзельнікаў для рэгістрацыі: 12.00. Пачатак дыктанту: 12.30. Каб прайсці ў залу, дзе адбудзецца дыктант, удзельнікам патрабуецца прайсці праз правы бакавы ўваход бібліятэкі (уваход з боку рэстарана “Мегаполис”, 2 паверх).

lidskae_diktant

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ

Падпісацца на навіны
Форма адпраўлена паспяхова.