«Лідскае піва» узнавіла выпуск гатунку «Вечар у Бруге»

«Лідскае піва» узнавіла выпуск гатунку «Вечар у Бруге»

Па шматлікіх просьбах спажыўцоў кампанія «Лідскае піва» зноў выпускае гатунак «Вечар у Бруге». Прадукт ўводзіцца ў асартымент на пастаяннай аснове.

Цёмнае піва з вішнёвым сокам захавае арыгінальную назву, але будзе прадстаўлена пад парасонавым брэндам ЛІДСКАЕ®. Адпаведныя змены знайшлі адлюстраванне ў дызайне этыкеткі.

Прадукт будзе выпускацца ў шкляной бутэльцы аб’ёмам 0,5 л. Рэцэптура «Вечара ў Бруге» пры гэтым засталася нязменнай. Шчыльнасць піва складзе 11,2%, мацунак — 4,2%.

Новая партыя гатунку «Вечар у Бруге» разліта 18 красавіка і ўжо пачала паступаць у продаж. Рэкамендаваная цана за шкляную бутэльку аб’ёмам 0,5 л — 1,98 BYN.

bbb_2020.png

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ

Падпісацца на навіны
Форма адпраўлена паспяхова.