12 красавіка кампанія «Лідскае піва» адзначыла 3 гады запуску ліцэнзійнай вытворчасці нямецкага брэнда прэміум-класа Warsteiner ў Беларусі.
У гонар знакавай даты кампанія арганізавала святочны вечар для прадстаўнікоў дзелавых колаў, рэстараннага бізнесу, СМІ з удзелам галоўнага півавара і тэхнічнага дырэктара Warsteiner International KG Томаса Нойснера і рэгіянальнага мэнеджара Warsteiner International KG Каці Зэнгер.
3-годдзе брэнда ў Беларусі сімвалічна супала з абнаўленнем дызайну і ўкараненнем новага фармату ўпакоўкі. Акцэнты ў абноўленым «твары» Warsteiner будуць зробленыя на лагатып і назву брэнда. Яны стануць больш яркімі, чыстымі і ччытальнымі. Надпіс «DAS EINZIG WAHRE SIET 1753» — «адзіна сапраўднае з 1753» — вынесеная і ўзбуйненая, падкрэсліць нямецкую якасць і класічную рэцэптуру Warsteiner. Пераход на новы дызайн у Беларусі пройдзе на працягу мая-чэрвеня 2017 года.
Як адзначыў галоўны півавар і тэхнічны дырэктар Warsteiner International KG Томас Нойснер, вынікі супрацоўніцтва з ААТ «Лідскае піва» пацвердзілі, што выбар партнёра быў зроблены правільна. Інавацыйны падыход, інвестыцыі ў тэхналагічнае развіццё, сучаснае абсталяванне і прафесійная каманда забяспечылі поспех Warsteiner ў Беларусі.
Еўрапейскі лагер Warsteiner варыцца ў адпаведнасці з класічным нямецкіх законам аб чысціні піваварства. Да працэсу піваварства і кожнага з інгрэдыентаў прад’яўляюцца вельмі строгія патрабаванні. Для вытворчасці Warsteiner выкарыстоўваецца супермяккая (пасля двайной апрацоўкі) артэзіянская вада; спецыяльная сумесь хмялёў, якая рыхтуецца толькі ў нямецкім горадзе Варштайн; унікальная раса дрожджаў Варштайн, якая культывуецца ва ўласнай лабараторыі завода Warsteiner, і адборны ячмень. Усе звараныя партыі праходзяць абавязковы двайны кантроль і праверку на адпаведнасць арганалептычных уласцівасцяў нямецкай рэцэптуры ў Лідзе і на заводзе Warsteiner.
Сёння брэнд Warsteiner ўваходзіць у ТОП-10 міжнародных брэндаў на беларускім рынку.
На беларускім рынку Warsteiner прадстаўлены ў шкляных бутэльках 0,5 л і 0,33 л, а таксама ў кегах. З 1 мая 2017 года брэнд будзе таксама прадстаўлены ў алюмініевай банцы аб’ёмам 0,5 л. Кошт банкі складзе 1,89 BYN.
Вы збіраецеся наведаць сайт, на якім ёсць інфармацыя аб прадуктах, якія змяшчаюць алкаголь
Вам споўнілася 18 гадоў?
Калі вам стала вядома аб фактах парушэння антыкарупцыйнага заканадаўства ў Адкрытым акцыянерным таварыстве «Лідскае піва», паведаміце пра гэта на адрас: anticorruption@Lidskae.by
Ваша інфармацыя дазволіць спыніць карупцыйнае правапарушэнне. Канфідэнцыяльнасць гарантавана.