«ЛІДСКАЕ Зімовае» — гэта асаблівы гатунак цёмнага піва, у якім удала спалучаецца аксамітны карамельны смак з лёгкімі нотамі ядлоўцу і тонкім водарам адмыслова падабранай кампазіцыі спецый — карыца, гваздзіка, каляндра.
Рэкамендуецца ўжываць пры тэмпературы каля 14 ºС (цяплей, чым звычайна), каб букет духмяных навагодніх спецый раскрыўся напоўніцу.
Піва зваранае абмежаванай партыяй — 160 000 літраў.
Аб’ём: шкляная бутэлька 0,5 л.
Утрыманне алкаголю — 4,8%.
Масавая доля сухіх рэчываў — 12%.