ЛІДСКАЕ ІДЭАЛ РОЯЛ

ЛІДСКАЕ ІДЭАЛ РОЯЛ

ЛІДСКАЕ ІДЭАЛ РОЯЛ – працяг лінейкі ИДЕАЛЪ, прэміяльнае піва, зваранае спадчыннікамі Носеля Пупко, разлітае ў стылёвую бутэльку ва ўнікальным высакародным сінім колеры, якая паўтарае форму гістарычнай бутэлькі 1900 года.

Гатунак звараны ў стылі бельгійскага залацістага элю, з багатым саладкаватым смакам, невысокай гаркатой і ноткамі соладу, фруктаў, спецый, мёду. Водар і смак хмелю вельмі лёгкі, дамінантнай нотай выступае цеснае ўзаемадзеянне смакаў садавіны і спецый на фоне мяккага соладавага характару.

ЛІДСКАЕ ІДЭАЛ РОЯЛ мае густую і пышную пену з добрай устойлівасцю, невялікай колькасцю бурбалак і крэмавым колерам.

Склад: вада падрыхтаваная, солад светлы піваварны ячменны, сумесь экстрактаў (экстракты хмелю, натуральныя экстракты спецый і зёлак), СО2-экстракт хмелю.

Фармат упакоўкі: шкляная бутэлька 0,5 л.

Склад на 100 мл
Энергетычная каштоўнасць, ккал/кДж у 100 мл 41,6
Тлушч 0 г
Бялки 0,6 г
Вугляводы 3,2 г
Цукар 1,0 г
Соль 0 г
Алкаголь 5,0 %
Горыч 10 (EBU)
Каляровасць 20 (EBC)
Масавая доля сухіх рэчываў у пачатковым сусле 11,4 %
LIDSKAE LID FRESH LAGER LIDSKAE LID FRESH LAGER — асвяжальнае светлае піва ў лінейцы ЛІДСКАЕ са сваёй музычнай атмасферай, якое аб'ядноўвае блізкіх па духу людзей. Варыцца па класічнай тэхналогіі ice-cold lagering, пры якой піва вытрымліваецца пры мінусовай тэмпературы, не вышэй за -1 °C, для атрымання максімальна чыстага і лёгкага смаку.
ЛІДСКАЕ Нулёвачка Безалкагольнае піва светла-саламянага колеру з паўнавартасным піўным смакам.
ЛІДСКАЕ Класічнае Традыцыйны гатунак з лёгкай адметнай гарчынкай.
ЛІДСКАЕ Pilsner Пілснер — чэшскі варыянт лагера, найбольш распаўсюджанага ў свеце піва.
ЛІДСКАЕ Нулёвачка Пшанічнае Безалкагольны гатунак, які валодае смакам сапраўднага нефільтраванага піва і прыемным хмельным водарам.
LIDSKAE LID SUPER FRESH LIDSKAE LID SUPER FRESH – гэта новае светлае піва з лёгкімі цытрусавымі нотамі ў музычнай лінейцы LID.
ЛІДСКАЕ Стары замак Моцнае светлае піва з лёгкім смакам. Гатунак прысвечаны Лідскім замку, пабудаванаму ў XIV стагоддзі. Упершыню гэтае піва зварылі ў 1990 г.
ЛІДСКАЕ Портар Цёмнае піва з глыбокім карамельным смакам і выразным водарам.
ЛІДСКАЕ ў сацыяльных сетках
  • Instagram
  • Facebook
  • Vk
  • Viber
Празмернае ужыванне піва шкодзіць вашаму здароўю