У гэтым раздзеле сабраны самыя вядомыя прадукты, якія ў свой час выпускалі пад брэндам «Лідскі квас»
2020
Сапраўдны квас браджэння, прыгатаваны па спецыяльна распрацаванай да летняга сезона рэцэптуры. Арыгінальнае спалучэнне класічнага квасу, бярозавага соку і лімона надае звыкламу напою мяккі асвяжальны густ, а значыць Квас Лідскі Летні прыйдзецца да спадобы падчас гарачага лета.
ПЭТ — 1,5 л
Алкаголь — 1,2%
2020
Натуральны квас браджэння, звараны па рэцэптуры, распрацаванай спецыяльна да зімовага перыяду. Каб стварыць адчуванне свята, цяпла і ўтульнасці, традыцыйны хлебны квас дапоўнілі экстрактамі вішні і карыцы. Як і ўвесь асартымент Лідскага квасу, навінка не ўтрымлівае кансервантаў.
0,5 л, 1,5 л – ПЭТ-бутэлька, 0,33 л – бляшанка.
2022
Новы смак нефільтраванага квасу ад "Лідскага піва". CRAZY CRUSH АПЕЛЬСІН-МЯТА вырабляецца са светлага кваснога сусла з натуральнымі араматызатарамі апельсіна і мяты. Такое спалучэнне робіць смак напою яшчэ больш асвяжальным і спаталяючым смагу, а колер — сонечным і насычаным.
0,45 л – бляшанка, 1,5 л - ПЭТ-бутэлька.
2023
Першы на беларускім рынку нефільтраваны квас. Вырабляецца са светлага кваснога сусла з даданнем папулярнага ў Беларусі соку журавін.
1,5 л - ПЭТ-бутэлька.