ЛІДСКІ КВАС

Лідскі квас зашыты ў культурны код кожнага беларуса. Гэта адзін з сімвалаў шчаслівага дзяцінства, прыемных успамінаў, неад'емны спадарожнік летніх вечароў. Упершыню квас на "Лідскім піве" зварылі роўна 105 гадоў таму. І з тых часоў - гэта любімы напой усіх пакаленняў.

У 2006 годзе Лідскі завод здзейсніў тэхналагічны пераварот, першым выпусціўшы квас у пластыкавых бутэльках. А ў 2018 годзе зноў жа першым ажыццявіў разліў квасу ў бляшанку. Дзякуючы гэтаму, у нас ёсць магчымасць атрымліваць асалоду ад любимага напою у любы час і ў любым месцы, захоўваючы яго непаўторны смак і традыцыі.

Лідскі квас «CRAZY CRUSH summer edition» CRAZY CRUSH summer edition — летні мікс светлага квасу, бярозавага соку і лімону.
Лідскі квас «Хлебны» Натуральны квас браджэння, прыгатаваны з традыцыйных складнікаў. Адметны класічны смак.
Лідскі квас «Цёмны» Натуральны квас браджэння з экстрактам жытняга цёмнага соладу, які выкарыстоўваюць падчас выпякання чорнага хлеба.
ЛІДСКАЕ ў сацыяльных сетках
  • Instagram
  • Facebook
  • Vk
  • Viber