ЛІДСКІ КВАС

Першая згадка пра лідскі квас сустракаецца ў дакументах 1920 года. За савецкім часам квас робіцца папулярным напоем — жоўтая бочка на прычэпе з надпісам «Квас» вядомая кожнаму жыхару Беларусі. У 2006 г. лідскі піўзавод здзейсніў своеасаблівы тэхналагічны пераварот — першым сярод беларускіх прадпрыемстваў пачаў выпускаць квас у бутэльках. У 2020 годзе Лідскі квас адзначае 100-гадовы юбілей прамысловага квасаварэння.

Першы на беларускім рынку нефільтраваны квас. Вырабляецца са светлага кваснога сусла з даданнем папулярнага ў Беларусі соку журавін.

Натуральны квас браджэння, прыгатаваны з традыцыйных складнікаў. Адметны класічны смак.

Натуральны квас браджэння з экстрактам жытняга цёмнага соладу, які выкарыстоўваюць падчас выпякання чорнага хлеба.