ААТ «Лідскае піва» сустракае 145-годдзе. Зварот генеральнага дырэктара кампаніі Аўдрыуса Мікшыса

145 год таму, 29 сакавіка 1876 года, на прадпрыемстве «Лідскае піва» была зварана першая партыя піва. Гледзячы на сучасныя маштабы вытворчасці, складана паверыць, што ў тыя далёкія часы ў штат уваходзіла ўсяго тры чалавекі, але гэта факт. Як факт і тое, што гісторыя «Лідскага піва» была не самай простай. За гэтыя 145 год пачаліся і скончыліся некалькі войн і рэвалюцыя, змяняліся нават краіны, на тэрыторыі якіх знаходзілася вытворчасць. Але пры кожных акалічнасцях нязменным заставалася жаданне рабіць якасны прадукт, прапанаваць спажыўцам нешта новае і ўнікальнае, даваць ім магчымасць атрымваць задавальненне праз напоі.

Сёння «Лідскае піва» – частка буйнога еўрапейскага холдынгу Olvi PLC і адзін з асноўных гульцоў напітачнага рынку Беларусі. Нам давяраюць брэнды з сусветнымі імёнамі: у 2014 годзе мы сталі трэцяй вытворчасцю ў свеце, якой легендарны брэнд Warsteiner даручыў вытворчасць сваіх прадуктаў. А ў 2015-ым «Лідскае піва» атрымала яшчэ і ліцэнзію на вытворчасць напояў, якія ведаюць і выбіраюць жыхары 5 кантынентаў – прадуктаў PepsiCo.

Мы не перастаём адкрываць усё новыя гарызонты, выходзячы на раней невядомыя нам рынкі. Сёння прадукцыю «Лідскага піва» можна знайсці ў 15 краінах, сярод якіх ЗША, Канада, Германія, Ізраіль, Чэхія, Азербайджан і іншыя. А зусім хутка гэты спіс папоўніцца новымі ўнікальнымі накірункамі, каб сабраць вакол напояў «Лідскага піва» яшчэ больш удзячных спажыўцоў.

Поспех кожнай кампаніі залежыць ад працы яе каманды. Мы імкнемся да прыцягнення ў свае шэрагі сапраўдных прафесіяналаў, якія не баяцца ставіць перад сабой амбіцыйныя мэты і не спыняюцца перад цяжкасцямі. Нашы супрацоўнікі ўвесь час павялічваюць узровень сваіх кампетэнцый. Напрыклад, адмыслоўцы вытворчага дэпартамента праходзяць навучанне ў еўрапейскіх майстроў (Навукова-даследчы інстытут броварства ў Берліне (VLB).

Мы паспяхова ўкаранілі сістэму беражлівай вытворчасці LEAN, дзякуючы якой можна бесперапынна ўдасканальваць працоўныя працэсы і прапаноўваць інавацыйныя ідэі. Усё гэта дазваляе нам вырабляць тое «Лідскае піва», якое ведаюць не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Са святам, дарагія спажыўцы! Мы прыкладзем максімум намаганняў, каб і далей цешыць вас упадабанымі прадуктамі. #УсёДзеляСваіх

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ