«Лідскае піва» пачынае продажы двух гатункаў, звараных у калабарацыі з еўрапейскімі піваварамі

«Лідскае піва» пачынае продажы двух гатункаў, звараных у калабарацыі з еўрапейскімі піваварамі

«Лідскае піва» — частка міжнароднага холдынгу Olvi PLC — выводзіць на беларускі рынак два крафтавых гатункі, вырабленых у калабарацыі з піваварамі Volfas Engelman. Навінкі, звараныя ў лімітаваным аб’ёме на міні-бровары ў Літве, папоўнілі партфель інавацыйных і эксперыментальных гатункаў кампаніі Калекцыя Майстра.

Акрамя класічнага IPA, «Пшанічнае» і «Вечар у Бруге» Калекцыя Майстра цяпер прадстаўлена таксама крафтавымі гатункамі Baltic Porter і Mango Milkshake Ale. Акрамя арыгінальнага смаку, навінкі вылучаюцца незвычайнай падачай — піва разліта ў бутэлькі для шампанскіх вінаў аб’ёмам 0,75 л. Абодва гатункі звараныя ў калабарацыі з літоўскім вытворцам піва і напояў Volfas Engelman, які таксама ўваходзіць у склад Olvi PLC. З 2017 года на тэрыторыі прадпрыемства функцыянуе міні-бровар, які дазваляе эксперыментаваць з гатункамі, ствараючы інавацыйныя прадукты.

Mango Milkshake Ale — палнацелае, збалансаванае піва верхавога браджэння, якое валодае ўмеранай саладосцю. Дзякуючы камбінацыі з ячменнага Пілснера, пшанічнага і карамельнага соладаў, аўсяных шматкоў, а таксама лактозы, прадукт атрымлівае асаблівую мяккасць і прыемны смак. Сок манга ў складзе надае элю выразны водар, а хмель Citra і El Dorado дадаюць яму лёгкую адметную гарчынку. Крэпасць прадукта — 5,6%.

Baltic Porter — гэта адзіны ў свеце портар нізавога браджэння. Яго гісторыя бярэ свой пачатак у краінах Прыбалтыкі 17 стагоддзя. Натхніўшыся імперскімі стаутамі ад півавараў Брытаніі, мясцовыя майстры вырашылі адаптаваць папулярны рацэпт. Адкарэктаваўшы тэхналогію і замяніўшы ўсе інгрэдыенты на лакальныя, яны фактычна стварылі новы арыгінальны гатунак.

Baltic Porter з Калекцыі Майстра — гэта насычанае піва цёмна-карычневага колеру, зваранае па старадаўняй рацэптуры. Яно валодае прыемнай саладосцю паленай карамелі, якая дапаўняецца ноткамі далікатнай горычы. Крэпасць прадукту — 6%.

Mango Milkshake Ale і Baltic Porter паступяць у продаж у снежні. Рэкамендаваны кошт — 11,99 BYN.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ

Падпісацца на навіны
Форма адпраўлена паспяхова.