Цяпер і ў Беларусі! «Лідскае піва» пачынае дыстрыбуцыю адразу трох гатункаў ад найбуйнейшага бровара Іспаніі Mahou-San Miguel S.A.

Кампанія «Лідскае піва» – частка фінскага холдынгу Olvi PLC – запускае продажы прадуктаў з сусветным імем. Дыстрыбуцыйны партфель брэнда папоўнілі 3 гатунку ад лідара іспанскага броварства MahouSan Miguel S.A.

Mahou прызнаны ў Іспаніі кампаніяй з найлепшай рэпутацыяй у сегменце харчовай прадукцыі і напояў. Яе гісторыя налічвае больш за 125 гадоў. Гэта сямейны бізнэс, які вырабляе дзве траціны сусветнага аб’ёму іспанскага піва і ўваходзіць у дваццатку найбуйнейшых бровараў свету. Mahou-San Miguel S.A. з’яўляецца прыкладам умелага сумяшчэння шматгадовых традыцый і інавацыйных тэхналогій.

Прадукты Mahou прадстаўлены ў 70 краінах па ўсім свеце. На беларускім рынку «Лідскае піва» дыстрыбуцыруе адразу 3 гатункі: Mahou 5 estrellas, Mahou IPA і Mahou Tostada.

Піва Mahou 5 estrellas з’яўляецца флагманам брэнда. Гэта вынік шматгадовага вопыту і ведаў півавараў. У яго аснове – лепшыя гатункі соладу і хмелю, а таксама асаблівая раса дрожджаў, якія надаюць характэрны водар і смак. Гатунак прадстаўлены адразу ў двух фарматах: шкло 0,33 л і бляшанка 0,5 л. Крэпасць прадукта – 5.5%.

Mahou IPA прыгатавана ў стылі Session IPA з выкарыстаннем верхавых дрожджаў і спецыяльных гатункаў хмеля. Прадукт мае адносна невысокую горыч, дзякуючы чаму валодае высокай піткасцю і асвяжальным эфектам. Крэпасць Mahou IPA – 4.5%, прадукт даступны ў can-фармаце аб’ёмам 0,33 літры.

Mahou Tostada – гэта безалкагольнае піва, зваранае з выкарыстаннем падсмажанага соладу, які прыўносіць у смак характэрныя ноткі. Асаблівасць гатунку ў яго 100-адсоткавай безалкагольнасці. Дзякуючы спецыяльнай тэхналогіі з піва цалкам выдаляецца алкаголь, таму яно падыдзе нават тым, хто не прымае алкаголь у якіх-небудзь колькасцях. Гатунак прадстаўлены ў бляшанцы 0,33 літра.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ