Трайное комба навагодніх смакаў і віртуальны адвэнт-каляндар: «Лідскае піва» прадставіла зiмовы асартымент

Вытворца піва і напояў «Лідскае піва», частка Olvi Group, працягнуў шматгадовую традыцыю па выпуску незвычайных гатункаў да пачатку халоднага сезона. Адразу 3 лімітаваныя навінкі з зімовым каларытам ад брэндаў ЛІДСКАЕ, Лідскі квас і Koronet ўжо даступныя ў продажы. У падтрымку зімовых традыцый кампанія рыхтуецца анансаваць і спецыяльнае прома — віртуальны адвент-каляндар, з дапамогай якога спажыўцы змогуць штодня выйграваць прызы.

Упершыню да навагодніх святаў кампанія прадставіла адмысловы гатунак піва з лінейкі Koronet. Навінка представлена ў фармаце брытанскай пінты 0,568 л. Koronet Porter Christmas Edition адрознівае мацунак, характэрны для ангельскіх портараў − 5,2%, а таксама незвычайны паслялсмак, які стаў магчымым дзякуючы экстракту міндаля.

Таксама ў крамах зноў з’явілася ЛІДСКАЕ «Зімовае». Зімовы гатунак тытульнага брэнда лідскіх півавараў прыгатаваны з даданнем гваздзікі, карыцы і ядлоўца. Духмяны водар перадае атмасферу зімовых святаў, а натуральныя вострыя прыправы гарманічна падкрэсліваюць глыбіню смаку цёмнага піва. У гэтым сезоне ЛІДСКАЕ «Зімовае» упершыню можна будзе набыць у зручным бляшанкавым фармаце 0, 33 л (акрамя шкляной бутэлькі 0,4 л і ПЭТ 0,9 л).

Упадабаны беларусамі Лідскі квас «Зімовы» таксама заняў сваё месца на паліцы. Каб стварыць смакавае адчуванне свята, цяпла і ўтульнасці, традыцыйны хлебны квас дапоўнілі экстрактамі вішні і карыцы, якія надаюць яму фруктова-вострыя ноткі. Як і ўвесь асартымент Лідскага квасу, «Зімовы» не ўтрымлівае кансервантаў. Таксама вытворца паклапаціўся пра зручным фармаце для спажыўцоў, выпусціўшы навінку ў зручнай пластыкавай тары 0,5 і 1,5 л, а таксама ў бляшанцы 0,33 л.

─ Штогод мы з нецярпеннем чакаем наступу халоднага сезона, каб ствараць новыя зімовыя традыцыі асаблівымі прадуктамі — адзначылі ў кампаніі «Лідскае піва», Olvi Group. ─ Мы рады, што з 2009 года маем магчымасць набліжаць адчуванне свята незвычайнымі навагоднімі смакамі, а ў гэтым годзе — падрыхтаваць для спажыўцоў асобны сюрпрыз.

З 1 снежня на старонцы www.zimovae.by будзе адкрыты адвент-каляндар, па якім можна будзе не толькі весці адлік да пачатку новага года, але і пазнаваць больш пра зімовыя традыцыі і ўдзельнічаць у конкурсах. Для зручнасці спажыўцоў на этыкетках зімовых прадуктаў нанесеныя QR-коды, адсканаваўшы якія можна перайсці на старонку сайта. Усе актыўнасці адвент-календара будуць разлічаны на анлайн-удзел, што робіць іх бяспечнымі падчас працягваецца пандэміі.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ