«Лідскае піва» адкрывае дыстрыбуцыйны кірунак бізнесу і пашырае партфель прэміум-півам Bernard

«Лідскае піва» (частка прыватнага канцэрна Olvi Group) пачынае ў Беларусі новы дыстрыбуцыйны бізнес. Першымі прадуктамі, прадстаўленымі ў рамках новага кірунку, стануць Bernard Celebration Lager і Bernard Dark Lager — супер-прэміум гатункі чэшскага непастэрызаванага піва.

Новая ініцыятыва  лагічны працяг напрамка, абранага канцэрнам у 2018 годзе. Два гады таму прыватная фінская група Olvi, у склад якой уваходзіць «Лідскае піва», набыла кантрольны пакет акцый кампаніі Servaali  дыстрыбутара імпартных марак піва і він у Фінляндыі. Такім чынам Olvi Group атрымала права прадстаўляць на фінскім рынку такія вядомыя маркі як Chimay, Shepherd Neame, Pilsner Urquell, Miller, Beck’s, Samuel Adams і інш. Магчыма, у далейшым яны, у тым ліку, пашыраць партфель «Лідскага піва».

Цяпер «Лідскае піва» пачынае нарошчваць супер-прэміяльны партфель прадукцыі. Новы дыстрыбуцыйны кірунак у Беларусі стартуе з запуску продажаў чэшскага піва Bernard.

У Беларусі першымі будуць прадстаўлены Bernard Celebration lager і Bernard Dark lager  гатункі непастэрызаванага піва з асаблівым смакам і водарам. Celebration lager утрымлівае дрожджы, дзякуючы чаму можа быць крыху мутным, на дне магчымы асадак, пры гэтым піва дабраджвае ў бутэльцы, што робіць яго смак унікальным.

Bernard Dark lager змяшчае чатыры віды соладу і валодае смакам з тонкай гарчынкай (IBU 20-25), што робіць гэты гатунак асаблівым, вылучаючы яго нават на разнастайным чэшскім рынку.

Утрыманне алкаголю ў абодвух гатунках  5%. Піва паступіць у продаж у шкляных бутэльках ёмістасцю 0,5 літра. Рэкамендаваны кошт  6,50 BYN.

Гісторыі бровара Бернард без малога 425 гадоў. Ён быў заснаваны ў 1597 годзе ў мястэчку Гумпалдс (Гумпалец), а ў 1991-м яго набылі Станіслаў Бернард, Рудольф Шмейкал і Ёзэф Вавра. Новыя гаспадары запрасілі лепшых майстроў і вырашылі вырабляць непастэрызаванае піва, якое хутка стала вылучацца на чэшскім піўным рынку сваёй вядомай гарчынкай. У 2001 годзе бровар заключыў партнёрства з бельгійскай кампаніяй Duvel Moortgat, якая валодае зараз 50% акцый. Сёння фамільны брэнд Bernard вядомы ва ўсім свеце. Піва экспартуецца больш чым у 25 краін.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ