«Калi не нуль — не плывi пакуль»: ЛІДСКАЕ Нулёвачка запусціла ініцыятыву па бяспецы на вадзе

Брэнд «ЛIДСКАЕ» разам з гатункам безалкагольнага піва «Нулёвачка» запусціў сацыяльны праект «Калi не нуль — не плывi пакуль». Яго галоўная задача — нагадаць аб забароне купанняў у нецвярозым стане. Спецыяльна для гэтых мэтаў «Лідскае піва» (частка Olvi Group) размясціла тэматычныя постары на папулярных пляжах і ва ўстановах на берагах вадаёмаў.

Ініцыятыва кампаніі прымеркавана да Міжнароднага дню піва, які адзначаецца 7 жніўня. Такім чынам брэнд спрабуе прыцягнуць увагу да вострых пытаннях, звязаных з адказным спажываннем. Бо па дадзеных Таварыства выратавання на вадзе найбольш распаўсюджаная прычына здарэнняў на вадаёмах — нецвярозыя купанні.

— Спадзяемся, што новы фармат дазволіць прыцягнуць да праблемы больш увагі. Як частка сацыяльна-адказнага бізнесу мы бярэм на сябе адказнасць за дабрабыт беларусаў. «Калi не нуль  не плывi пакуль»  наш напамін аб разумным спажыванні. У партфелі кампаніі ёсць прадукт «ЛIДСКАЕ Нулёвачка»  безалкагольнае піва з паўнавартасным хмелевым смакам і водарам  больш дарэчны ў такіх выпадках. Тым самым мы працягваем мяняць культуру спажывання, прапаноўваць альтэрнатыўныя прадукты і патэрны паводзін, застаючыся з нашымі спажыўцамі ў розных сітуацыях, — каментуе Валянціна Багнія, кіраўнік аддзела маркетынгу ААТ «Лідскае піва».

У постэрах, размешчаных не толькі на пляжах, але і ў прыбярэжных установах сталічнага рэгіёну, «ЛIДСКАЕ Нулёвачка» без павучэнняў нагадвае пра тое, што не варта ісці купацца, калі выпіў. У добразычлівай манеры брэнд падтрымлівае заклікі Таварыства выратавання на вадзе быць як мага больш акуратнымі, знаходзячыся на вадаёмах. Бо з пачатку года ў краіне патанулі 224 чалавекі, прычынай гібелі ў 40% выпадкаў стала купанне ў нецвярозым выглядзе. Нагадаем, раней кампанія выступіла ініцыятарам праекта «Калi не нуль — не сядай за руль», каб звярнуць увагу на забарону ваджэння аўтамабіля ў нецвярозым стане.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ