#StayHome па-беларуску: «Лідскае піва» далучылася да сусветнай ініцыятывы лакальным рухам #ДомаДзеляСваіх

ААТ «Лідскае піва» падтрымала сусветную ініцыятыву сацыяльнага дыстанцыянавання лакальным рухам #ДомаДзеляСваіх, а таксама распрацавала спецыяльны стыкерпак, накіраваны на падтрымку беларусаў у няпросты час пандэміі.

«Лідскае піва» стала часткай агульнасусветнай ініцыятывы #StayHome, якая прапагандуе ідэю сацыяльнага дыстанцыянавання падчас пандэміі. У кампаніі запусцілі лакальны рух пад хэштэгам #ДомаДзеляСваіх, каб яшчэ раз нагадаць беларусам пра важнасць скарачэння колькасці сацыяльных кантактаў у гэты няпросты час. Далучыцца да ініцыятывы можа любы жадаючы. Для гэтага дастаткова застацца дома і адзначыць свой профіль у Facebook спецыяльнай рамкай альбо дапоўніць stories у Instagram адпаведным значком.

Акрамя таго, у кампаніі выпусцілі спецыяльны стыкерпак для Telegram. У ім ужо ўпадабаны карыстальнікам Хмель і галоўны сімвал «Лідскага піва» Алень заклікаюць усіх захоўваць спакой, далучацца да анлайн-вечарынак, насіць маскі і заставацца #ДомаДзеляСваіх. У кампаніі разлічваюць, што гэтая ініцыятыва дапаможа беларусам зірнуць на складанасці дадзенага часу крыху больш аптымістычна. Спампаваць стыкерпак для Telegram можна па спасылцы.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ