Спецыяльна да летняга сезона: «Лідскае піва» прадставіла сідр FIZZ з вішнёвым смакам

ААТ «Лідскае піва» прадставіла новы слабаалкагольны прадукт – сідр натуральнага браджэння FIZZ CherryЛімітаваная серыя будзе даступная на працягу года.

Брэнд FIZZ пашырыў сваю прадуктовую лінейку новым смакам. Акрамя класічнага яблычнага, слівавага і грушавага сідраў, цяпер спажыўцам даступны і FIZZ са смакам вішні. Вішнёвы сідр FIZZ выраблены са 100-адсоткавага яблычнага соку шляхам натуральнага браджэння. Гэта трэцяя сезонная навінка FIZZ. Раней у спажыўцоў была магчымасць ацаніць традыцыйны яблычны сідр са смакам трускаўкі і базіліка, а таксама сідр са смакам рэвеня.

У новага прадукту ярка выражаны смак сакавітай спелай вішні і актуальныя спажывецкія характарыстыкі, якія адпавядаюць сусветным трэндам у слабаалкагольнай катэгорыі. У FIZZ Cherry паменшаная колькасць цукру  50 г / літр, а таксама зніжанае ўтрыманне алкаголю  4,5%.

FIZZ Cherry з’явіўся на паліцах крамаў 1 красавіка. Навінка прадстаўлена ў ПЭТ-бутэльках аб’ёмам 1 літр. Рэкамендаваны кошт  3,15 BYN.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ