ЛІДСКАЕ Premium абыйшло канкурэнтаў са 100 краін на міжнародным прэстыжным конкурсе ў Бельгіі

Адзін з самых тытулаваных гатункаў «Лідскага піва» атрымаў залаты медаль на прэстыжным міжнародным конкурсе Monde Selection (Бельгія). 12 знакамітых дэгустатараў выдзелілі ЛІДСКАЕ Premium сярод канкурэнтаў з больш чым 100 краін.

 Міжнародны конкурс Monde Selection праводзіцца ў Брусэлі з 1961 года і з’яўляецца значным для вытворцаў напояў, прадуктаў харчавання і касметычных сродкаў. Гэты год, нягледзячы на неспрыяльную эпідэміялагічную абстаноўку, не стаў выключэннем. Для ацэнкі спецыялістаў Міжнароднага інстытута кантролю якасці было прадстаўлена больш за 3200 прадуктаў з усяго свету. Для «Лідскага піва», у скарбонцы якога больш чым 140 розных узнагарод, медаль гэтага конкурсу стаў першым.

ЛІДСКАЕ Premium ацэньвалася незалежным журы па 20 параметрах. Прадукт быў прадстаўлены на суд півавараў, тэхнікаў, інжынераў-хімікаў, а таксама біятэхнікаў і спецыялістаў са сферы харчовых навук.

 ЛІДСКАЕ Premium − светлы лагер, які валодае чыстым соладавым смакам. Вырабляецца па ўдасканаленай тэхналогіі нізавога браджэння з выкарыстаннем асаблівай расы дрожджаў. У прадуктовай лінейцы «Лідскага піва» прадстаўлены з 2009 года. Тады гэты гатунак стаў першым арыгінальным прадуктам, створаным сумеснымі намаганнямі беларускіх тэхнолагаў і спецыялістаў фінскага канцэрна Olvi. Цяпер гатунак з’яўляецца адным з ключавых спікераў лінейкі ЛІДСКАЕ і выказвае бескампраміснае імкненне да якасці ў кампаніі «Лідскае піва».

Гатунак мае мноства прызоў, сярод іх − Crystal Taste Award. Ганаравацца гэтай узнагародай могуць толькі брэнды, якія рабіліся лаўрэатамі прэміі Superior Taste Award («За цудоўны смак») на працягу трох гадоў.

У сакавіку 2020 года ЛІДСКАЕ Premium, як і ўсе гатункі тытульнага піўнога брэнда кампаніі «Лідскае піва», абнавіла дызайн. З гэтага перыяду гатунак прадстаўлены ў новым фармаце, арыгінальнай бутэльцы з эмбосінгам з прэміяльнай этыкеткай. Абноўлены выгляд прадукту падкрэслівае лакальнае паходжанне гатунку, рацэптура пры гэтым не змянялася.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ