«Пшанічнае» і «ЛІДСКАЕ Белае»: півавары з Ліды змянілі 2 знакавыя гатункі да пачатку сезона

«Пшанічнае» і «ЛІДСКАЕ Белае»: півавары з Ліды змянілі 2 знакавыя гатункі да пачатку сезона

Лідскія півавары змянілі два знакавыя гатункі: «Пшанічнае» пераходзіць у крафтавую лінейку «Калекцыя Майстра», а ў прэміяльную серыю тытульнага брэнда вяртаецца «ЛIДСКАЕ Белае».

«Лідскае піва» доўгія гады працуе над развіццём культуры піцця ў краіне. Кампанія стала першым прамысловым прадпрыемствам Беларусі, якое запусціла вытворчасць крафтавага піва. Гэта дазволіла айчынным спажыўцам спрабаваць нетыповыя для рынка прадукты, як вынік, смакавыя перавагі беларусаў паступова трансфармаваліся і зараз на рынак можна выводзіць не толькі класічныя лагеры, але і менш традыцыйныя гатункі.

«Пшанічнае» з Ліды — гэта светлае нефільтраванае піва без замутняльнікаў і араматызатараў. Яно вырабляецца па ўнікальнай тэхналогіі патройнага збраджвання. Менавіта дзякуючы ёй піва атрымвае пышную пену і мяккі пшанічны смак з яркімі фруктовымі нотамі банана і гваздзікі. Крэпасць прадукту — 5,0%, гарката — 13 IBU.

Для дадзенага гатунку на прадпрыемстве выкарыстоўваюць нямецкія дрожджы і не менш за 60% імпартнага пшанічнага соладу. Адменная сыравіна і ўнікальнасць вытворчага працэсу падштырхнулі лідскіх півавараў перавесці «Пшанічнае» у лінейку крафтавага піва «Калекцыя Майстра». Абноўлены продукт ужо на паліцах крам. Пакуль «Пшанічнае» даступна ў шкляных бутэльках 0,5 л (рэкамендаваная цана — 2,2 BYN), але да канца лета яно таксама з’явіцца ў бляшанках 0,45 л. Апроч таго, продукт разліваецца ў кегі.

А напачатку красавіка ў кампаніі плануюць вярнуць у асартымент некалі папулярны гатунак «ЛIДСКАЕ Белае». У яго аснове — рэцэптура папярэдняга выпуску, але з пэўнымі дапрацоўкамі пад запыты сучаснага спажыўца. Змены закрануць і выгляд прадукту. Ён будзе падкрэсліваць прыналежнасць гатунку да прэміяльнай лінейкі «ЛІДСКАЕ».

У піва багаты насычаны смак з цытруса-каляндравымі ноткамі. Гатунак мае лёгкі хмелевы прысмак. Колькасць алкаголю — 4,8%, шчыльнасць — 10,2%, гарката —14 IBU. Прадукт будзе прадстаўлены ў трох фарматах: шкло 0,4 л, бляшанка 0,45 л і ПЭТ — 0,9 л.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ

Падпісацца на навіны
Форма адпраўлена паспяхова.