Экзатычная навінка: новы смак Pepsi ужо ў продажы

Кампанія «Лідскае піва» па ліцэнзіі PepsiCo вывела на рынак Беларусі напой з новым смакам. Цяпер на паліцах крам можна знайсці не толькі класічную Pepsi, напоі са смакам вішні, лайма, але і Pepsi Mango.

Новы смак абіралі самі спажыўцы. Падчас шматлікіх апытанняў стала зразумела, што менавіта смак манга на дадзены момант з’яўляецца самым чаканым.

Водар экзатычнага фрукта выгадна адцяняе смак Pepsi і дадае пікантныя ноткі звыкламу напою. Рэцэпт Pepsi Mango не ўключае ў сябе цукар, што асабліва ацэніць той, хто імкнецца да мінімума калорый.

Знайсці навінку можна будзе ў крамах па ўсёй краіне на працягу 2020 года. Pepsi Mango даступная ў бутэльках аб’ёмам 0,5, 1 і 1,5 л. Дарэчы, у кампаніі «Лідскае піва» абяцаюць здзівіць не толькі смакам прадукту, але і яго знешнім выглядам: дызайн бутэлек стаў больш яркім і сучасным.

Pepsi-Mango_butyilka-dlya-sayta7.png

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ