Пачынаем святкаваць: “Жыгулёўскаму” 80!

Ужо 80 гадоў кампанія “Лідскае піва”, беражліва захоўваючы традыцыі броварства , варыць найстарэйшае сярод прадстаўнікой гатунку легендарнае «Жыгулёўскае». Да юбілею гатунку ў рытэйла з’явілася навінка – «Жыгулёўcкае 80 год» у рарытэтнай бутэльцы і з арыгінальнай этыкеткай па матывах дызайну 40-х гадоў. Дзякуючы набліжанай да нормаў савецкага часу рэцэптуры смак адноўленай легенды практычна ідэнтычны таму самаму «Жыгулёўскаму», якое стала стандартам піва і сімвалам эпохі для многіх пакаленняў. Для гэтага півавары выкарыстоўвалі асаблівы купаж соладу і хмелю, атрымаўшы насычанае светлае піва.

Гісторыя маркі пачалася ў канцы XIX стагоддзя, калі прамысловец Альфрэд Рытэр вон Вел заснаваў завод у Самары і пачаў варыць піва высокай якасці пад назвай «Венскае». У 1934 годзе вытворчасць наведаў наркам харчовай прамысловасці СССР Анастас Мікаян, якому піва прыйшлося да спадобы, але збянтэжыла «буржуазная» назва. Піва хутка перайменавалі ў «Жыгулёўскае» (ад татарскага «джэ-гулі», што азначае «воля», «найвышэйшая ступень волі»). Гатунак атрымаў шырокую вядомасць, а на піку папулярнасці яго варылі 735 заводаў. У Беларусі на працягу 80 гадоў яго бесперапынна выпускае наш піўзавод. Некаторыя гісторыкі лічаць, што вытворчасць яго распачалі ў Лідзе нават раней – у 1938.

Піва ўтрымлівае 5,5% алкаголю, мае светлы колер (12-16 EBC), шчыльнасць складае 13%. Гатунак рэкамендуецца падаваць астуджаным да тэмпературы 12 ° C. У продажы ён прадстаўлены ў шкляной бутэльцы аб’ёмам 0,5 л. «Жыгулёўcкае 80 год» выпушчана лімітаванай партыяй і будзе даступная ў продажы да канца года.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ