Лідскі квас атрымаў золата конкурсу “БРЭНД ГОДА 2019”

Лідскі квас атрымаў золата конкурсу “БРЭНД ГОДА 2019”

Квас Лідскі прынёс чарговае золата ў скарбонку ўзнагарод нашай кампаніі і стаў найлепшым брэндам у спажывецкай намінацыі «Квас» конкурсу БРЭНД ГОДА 2019.

Выбар найлепшых брэндаў краіны ажыццяўлялі спажыўцы. У даследаванні, праведзеным кампаніяй SATIO, прынялі ўдзел жыхары Беларусі ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў. На рэспубліканскім апытанні інтэрв’юеры фіксавалі, якія брэнды беларусы ведаюць і якім гатовыя аддаць сваю перавагу. Таксама ў агульнай ацэнцы ўдзельнічала і прафесійнае журы.

БРЭНД ГОДА – першы і адзіны прафесійны конкурс у сферы маркетынгу і брэндынгу ў Беларусі. Ужо 19 гадоў на прэмію намінуюцца айчынныя брэнды, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Беларусі і за мяжой, а таксама міжнародныя брэнды, якія дзейнічаюць на тэрыторыі нашай краіны.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ

Падпісацца на навіны
Форма адпраўлена паспяхова.