Золата і бронза: новыя перамогі ЛІДСКАГА

31 кастрычніка Цырымоніяй узнагароджання пераможцаў завяршыўся чацвёрты фестываль рэкламы ЛАМА, які прайшоў пад слоганам «ПАКІНЬ СЛЕД У РЭКЛАМЕ!» І наша кампанія сумесна з агенцтвам TDI Group справілася з пастаўленай задачай. Праект «Калi не нуль – не сядай за руль!» атрымаў золата ў намінацыі «Промаактывацыі», а таксама быў адзначаны бронзай у намінацыі «PR».

Фестываль рэкламы ЛАМА ўжо чацвёрты год збірае  лідэраў крэатыўнай індустрыі Беларусі. У гэтым годзе конкурсныя працы мелі магчымасць быць ацэненымі не толькі прадстаўнікамі агенцтваў, але і брэндаў-рэкламадаўцаў. На ўзнагароды ЛАМА прэтэндавала 241 праца ад 48 удзельнікаў, а таксама 10 праектаў у конкурсе «Маладыя дызайнеры».

Праект «Калi не нуль – не сядай за руль!» быў рэалізаваны вясной 2018 гадоў ў рамках PR-кампаніі безалкагольнага піва ЛIДСКАЕ «Нулёвачка». ААТ «Лідскае піва» пры падтрымцы ДАІ і сумесна з TDI правялі сацыяльны эксперымент, мэтай якога была рэальная праверка сур’ёзнасці ўспрымання праблемы кіравання ў нецвярозым выглядзе і розніцы паміж словамі і дзеяннямі беларускіх кіроўцаў.

Па выніках акцыі быў створаны ролік, які суправаджаўся інфаграфікай з вынікамі эксперыменту. Сумарна ролік набраў больш за мільён праглядаў. Навіна аб незвычайным эксперыменце была апублікаваная больш чым у 40 выданнях, а таксама знайшла водгук у карыстальнікаў сацыяльных сетак. Тэлеканалы агульнарэспубліканскага значэння таксама зацікавіліся вынікамі праведзенага эксперыменту.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ