Крафтавая навінка восені ад «Лідскае піва»

Лідскі піўзавод прадстаўляе лімітаваную восеньскую навінку з крафтавай серыі «Калекцыя Майстра»: Pumpkin Ale.

Запуску Pumpkin Ale з лінейкі «Калекцыя Майстра» папярэднічала відовішчнае з’яўленне ў Мінску конніка з гарбузом на галаве. Наезнік, які нібы сышоў са старонак рамана Майна Рыда, праскакаў на кані па цэнтральных вуліцах і выклікаў вялікую цікавасць у мінакоў.

 Сёння гарбузовае піва – адзін з самых любімых сезонных стыляў не толькі ў ЗША, але і ва ўсім свеце. Лічыцца, што гарбузовае піва з’явілася на амерыканскім кантыненце ў перыяд паміж XVII-XVIII стагоддзямі. У раннія каланіяльныя гады менавіта гарбуз выкарыстоўвалі для падрыхтоўкі піва з-за недахопу сыравіны — у першую чаргу соладу. Аднак паступова, з развіццём земляробства цікавасць да гарбузовага піва згасла. Новае жыццё гэты папулярны гатунак атрымаў у 1985 годзе, у першыя гады крафтавай рэвалюцыі. Біл Оўнсан з Каліфорніі натхніўся адным з рэцэптаў Джорджа Вашынгтона і зварыў гарбузовы эль. Але дадаў у яго нешта асаблівае — спецыі. Так з’явіўся сучасны варыянт гарбузовага элю, які заваяваў спажыўцоў ва ўсім свеце.

Згодна з сертыфікацыйнай праграмай піўных суддзяў BJCP, гарбузовае піва адносіцца да катэгорыі Autumn Seasonal Beer.

Pumpkin Ale ад «Лідскага піва» — сезоннае цёмнае піва аксамітнага колеру з мацункам 4,6% з гарбузовым водарам і смакам, дапоўненым пікантнасцю карыцы і далікатным адценнем ванілі. Пры вытворчасці Pumpkin Ale, акрамя гарбузовага соку, выкарыстоўваецца спалучэнне цёмных соладаў Munich Dark і Dark Ale, якое яшчэ больш падкрэслівае асаблівы нетрывіяльны смак навінкі.

Масавая доля сухіх рэчываў у Pumpkin Ale складае 11,8%, горыч прадукту -12 адзінак па BU. Піва рэкамендуецца падаваць пры тэмпературы ад +10 да +12 градусаў.

Навінка выпушчана ў крафтавай серыі і адкрывае беларускім спажыўцам папулярны клас прадуктаў у піўным крафце. Гарбузовы эль з’явіцца на прылаўках магазінаў ужо з 8 кастрычніка.

Pumpkin Ale стаў 13-м смакам серыі «Калекцыя Майстра». Навінка выпушчана лімітаванай партыяй — усяго 85 000 літраў — і будзе даступная ў продажы да канца лютага 2019 года. Гатунак прадстаўлены толькі ў адным фармаце пакавання —шкляная бутэлька 0,5 л. Рэкамендаваная цана складае 2,42 рубля.

pumpkin_png-298x1024

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ