«Лідскае піва» стала першым буйным беларускім броварам, наважыўшымся на выпуск Sour Ale

«Лідскае піва» стала першым буйным беларускім броварам, наважыўшымся на выпуск Sour Ale

«Лідскае піва» ўпершыню ў сваёй гісторыі выпусціла кіслы эль. Навінка Sour Ale з «Калекцыi Майстра» стала першым у Беларусі кіслым гатункам, які выведзены на масавы рынак буйным піўзаводам.

Навінка выпушчана ў крафтавай серыі і адкрывае беларускім спажыўцам папулярны клас прадуктаў у піўным крафце. Кіслы эль з’явіцца на прылаўках крам ужо з 16 ліпеня.

Гісторыя піваварства гаворыць: да з’яўлення пастэрызацыі амаль любы гатунак у той ці іншай ступені падвяргаўся ненаўмысна акісленню бактэрыямі. І калі два стагоддзі таму назад півавары стараліся гэтага пазбегнуць, то цяпер акісленае бактэрыямі піва стала модным і запатрабаваным кірункам крафтаваго броварства. Катэгорыя «кіслыя элі» ўключае ў сябе мноства стыляў і спосабаў вытворчасці.

Sour Ale ўяўляе сабой кіслы эль сярэдняга мацунку (3,9%) з даўка-фруктовым смакам і мяккім паслясмакам. Пры вытворчасці Sour Ale выкарыстоўваюцца спецыяльны бельгійскі солад Chateau Acid з павышаным утрыманнем малочна-кіслых бактэрый і сок журавін, што і надае піву асаблівы смак.

Масавая доля сухіх рэчываў у Sour Ale складае 11,7%. Колер у навінкі светлы – 8 балаў па шкале EBC, а ступень горычы — 10 адзінак па IBU. Піва рэкамендуецца падаваць пры тэмпературы ад 10 да 12 градусаў.

«Беларусы ахвотна знаёмяцца з сусветнымі піўнымі трэндамі, і мы гатовыя падтрымліваць іх у гэтым імкненні, выпускаючы неардынарныя для рынку гатункі,  адзначыў галоўны півавар кампаніі «Лідскае піва» Алег Малахаў.  Наўмысна акісленнае бактэрыямі піва цяпер на піку папулярнасці ў сусветным крафце. І мы рады прапанаваць беларускім спажыўцам сваё бачанне кіслага элю ў крафтавай серыі. Навінка павінна перавярнуць уяўленне спажыўцоў аб піўным асартыменце».

Sour Ale стаў 12-м смакам серыі «Калекцыя Майстра». Навінка выпушчаная лімітаванай партыяй — усяго 75 000 літраў — і будзе даступная ў продажы да канца верасня. Гатунак прадстаўлены ў двух фарматах пакавання — шкляная бутэлька 0,33 і 0,5 л. Рэкамендаваная цана складае 1,77 і 2,35 рубля адпаведна.

KM-Sour-Ale-GB-298x1024

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ

Падпісацца на навіны
Форма адпраўлена паспяхова.