Вяртаючы тонус: пітная вада AURA® змяніла аблічча і атрымала дадатковыя фруктовыя смакі

З сярэдзіны чэрвеня ў гандлёвых кропках па ўсёй Беларусі можна будзе ўбачыць абноўленую лінейку пітнай вады AURA®. Брэнд пітнай вады, які належыць ААТ «Лідскае піва», ажыццявіў рэбрэндынг, сумешчаны з выхадам калекцыі смакаў негазаванай артэзіянскай вады з натуральным сокам.

Перазапуск прадукту дапамог звярнуць увагу адразу некалькі спажывецкіх якасцяў. Так, абноўлены стыль брэнда AURA з кампазіцыяй з кропель у лагатыпе сімвалізуе прыродную чысціню вады і лёгкасць яе смаку. Дынамічныя лініі на бутэльцы выклікаюць асацыяцыі з рухам энергіі ў арганізме, а дызайн этыкеткі AURA нясе ў сабе ідэю натуральнасці і якасці вады для падтрымання жыццёвага тонусу.

Пры гэтым смакавыя якасці пітнай вады AURA, якія цэняць спажыўцы, засталіся нязменнымі. Асаблівы склад мінералаў і мікраэлементаў надае вадзе мяккі прыемны смак, які хутка асвяжае і вяртае жыццёвы тонус. Такім чынам, збалансаваны склад AURA звяртае на сябе ўвагу тых, хто сочыць за выкананнем сярэднядзённай нормы спажывання чыстай пітнай вады.

Прытрымліваючыся трэндаў здаровага ладу жыцця, лінейка AURA пашырылася за кошт дадання 2-ух найменняў негазаванай вады з натуральным фруктовым сокам, якія даюць адчуванне лёгкасці з мінімумам калорый. «Грэйпфрут-Леманграс» і «Гранат-Зялёны чай» валодаюць танізавальнымі ўласцівасцямі і даюць пачуццё асвяжэння з лёгкім смакам натуральнага соку.

AURA з сокам уводзіцца ў асартымент на пастаяннай аснове. На выбар спажыўцам будуць прапанаваныя папулярныя фарматы бутэлек 0,5 л і 1 л. Рэкамендаваная цана за гэтыя фарматы складзе, адпаведна, 1,03 BYN і 1,28 BYN. Пры гэтым пітная вада без фруктовых сокаў і экстрактаў (AURA негазаваная і сярэднегазаваная) дадаткова будзе прадстаўлена ў фармаце 1,5 л і 5 л.

greypfrut-lemongrass-298x1024
granat-zelyonyiy-chay-298x1024

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ