ЛІДСКАЕ® абзавёўся беларускамоўным кам’юніці ў Viber і стыкерпакам, які натхняе на жывыя зносіны

У папулярным месенджеры Viber з’явілася першае беларускае брэндавае кам’юніці. Новую анлайн-пляцоўку для зносін са спажыўцамі адкрыў брэнд ЛІДСКАЕ® 

Камунікацыя ў кам’юніці будзе ажыццяўляцца на беларускай мове, як і ў астатніх суполках піўнога брэнда. Пры гэтым кам’юніці не стане калькай іншых сацыяльных акаўнтаў вытворцы. У суполцы можна будзе не толькі адсочваць навіны аб прадуктах і мерапрыемствах «Лідскага піва», але пакідаць водгукі, абмяркоўваць папулярныя фарматы адпачынку, прызначаць сустрэчы, задаваць пытанні і іншае. Кам’юніці ў Viber прадастаўляе магчымасць бязмежна дзяліцца сваімі эмоцыямі і абменьвацца кантэнтам, бо супольнасці могуць аб’яднаць да 1 мільярда карыстальнікаў.

Акрамя кам’юніці, ЛІДСКАЕ® прадставіла ў месенджеры фірмовы стыкерпак. 26 налепак-стыкераў распавядаюць гісторыю сяброўства двух прадуктовых персанажаў — дзёрзкага задзіракі хмеля і пацешнага прасцячка лімона. Прататыпы герояў былі створаны на аснове «характараў» двух піўных гатункаў з лінейкі ЛІДСКАЕ® — ЛIДСКАЕ® Pilsner (светлае піва з хмелевай гарчынкай) і ЛIДСКАЕ® Radler (піўны кактэйль з натуральным сокам лімона і фруктовымі экстрактамі).

Дыялогі персанажаў напоўнены гумарам і наглядна ілюструюць распаўсюджаныя сітуацыі сяброўскіх зносін, якія амаль кожны чалавек можа «прымерыць» на сябе. Рэакцыі герояў стыкераў дастаткова ўніверсальныя, што дае магчымасць з іх дапамогай выказваць вялікі спектр эмоцый у ліставанні з сябрамі.

«Прысутнасць брэндаў у дзіджытал пашыраецца, павялічваецца колькасць платформаў і магчымасцяў. У месенджэраў велізарны патэнцыял для зносін людзей і брэндаў. Але пры гэтым нельга не звярнуць увагу на тое, што паўсюднае выкарыстанне смартфонаў усё часцей падмяняе жывыя зносіны анлайнавымі. «Лідскае піва» знаходзіцца на хвалі інавацый і бачыць у месенджеры інструмент, які дазволіць людзям не толькі быць анлайн 24 гадзіны ў суткі, але і захаваць цеплыню жывых адносін. Фармат кам’юніці задае новы вектар місіі нашага брэнда — падтрымліваць шчырыя зносіны, якіхне хапае ў сучаснай рэчаіснасці», — распавядае вядучы брэнд-менеджар кампаніі «Лідскае піва» Валянціна Багнія.

Спампаваць стыкерпак і далучыцца да кам’юніці ЛІДСКАЕ® ў Viber таксама можна па спасылцы: https://stickers.viber.com/pages/lidskae

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ