У гэтым годзе «Агульная дыктоўка» набывае статус нацыянальнай. Для ўсіх, хто па якіх-небудзь абставінах не зможа прыехать у Мінск, акрамя інтэрнет-трансляцыі будзе арганізавана трансляцыя на Першым канале Нацыянальнага радыё, — сказала менеджар па карпаратыўных камунікацыях ААТ «Лiдскае пiва» Наталля Яфімкіна.
Што трэба для ўдзелу?
1. Зарэгістравацца на сайце www.lidskае.by.
2. Прыйсці не пазней за 11.30 у Нацыянальную бібліятэку Беларусі (уваход з боку рэстарана “Явар”, былы”Мегаполіс”, 2-гі паверх), пр-т Незалежнасці, 116.
3. Альбо падключыцца да інтэрнэт-трансляцыі дома.
Дыктоўка пачнецца ў 12.20 і працягнецца да 13:20. Арганізатары не парушылі традыціі і падрыхтавалі спецыяльны тэкст. У гэтым годзе тэкст будзе прысвечаны 400-годдзю першага беларускага буквара. Чытаць яго будзе Руся – cпявачка, акторка беларускага дубляжу, «голас беларускай чыгункі», трэнерка па пастаноўцы голасу.
Пасля дыктоўкі ўдзельнікаў чакае спецыяльная зона, дзе можна будзе пагуляць у беларускія настольныя гульні і сфатаграфавацца.
Працы мінчан правераць прафесійныя філолагі. Вынікі стануць вядомыя на працягу 5-цi рабочых дзён. Усе ўдзельнікі атрымаюць па электроннай пошце свае вынікі, а таксама электронныя сертыфікаты аб удзеле ў дыктоўцы. Арыгінал тэксту будзе выкладзены на сайце.