Названы пераможцы LIDSKAE BEER MASTER 2018

18 красавіка ў рэстабары «ТишеМыши» адбыўся фінал Рэспубліканскага прафесійнага конкурсу бармэнаў LIDSKAE BEER MASTER 2018. Арганізатарам выступіла кампанія «Лідскае піва», партнёрскую падтрымку конкурсу забяспечыла школа бартэндынгу Splash&Dash.

Фіналу конкурсу папярэднічалі адборачны тур і паўфінал. Канкурсантам было прапанавана прайсці тэарэтычны тэст на веданне бартэндынгу і крафтавай вытворчасці «Лідскага піва». Па выніках тэставання найбольшую колькасць балаў набралі 15 бармэнаў: Арцём Гайдаш, Арцём Зязюлька, Уладзіслаў Кіслы, Андрэй Казлоў, Антон Калячонак, Іван Крывецкі, Алег Пекар, Ягор Пераход, Піліп Петчанка, Аляксандр Пірэйка, Аляксандр Пуцейка, Аляксей Рошчын, Уладзіслаў Хадасевіч, Ігар Чыстабаеў, Крысціна Шанчук. Менавіта яны сталі фіналістамі LIDSKAE BEER MASTER 2018.

На працягу некалькіх тыдняў перад фіналам удзельнікі стваралі аўтарскія кактэйлі на аснове новага гатунку Australian Light Lager з крафтавай серыі піва «Калекцыя Майстра». Навінка была прэзентаваная на паўфінале LIDSKAE BEER MASTER 2018 галоўным піваварам кампаніі Алегам Малахавым.

15 аўтарскіх кактэйляў фіналістаў ацэньваліся тэхнічным журы школы бартэндынгу Splash&Dash, а таксама дэгустацыйным журы, у склад якога ўвайшлі генеральны дырэктар ААТ «Лідскае піва» Аўдрыус Мікшыс, галоўны півавар кампаніі Алег Малахаў, рэстаратар Аляксей Садавы, старшыня Грамадскага аб’яднання «Клуб калекцыянераў піўной атрыбутыкі «Піўныя волаты» Васіль Майко, PR-менеджар партала relax.by Юлія Шашук. Спецыяльныя эксперты конкурсу ‒ прадстаўнікі СМІ і блогер-суполкі ‒ таксама абралі свайго фаварыта.

Пераможцам IV  Рэспубліканскага прафесійнага конкурсу бармэнаў LIDSKAE BEER MASTER 2017 стала Крысціна Шанчук («ButterBro»). «Срэбра»конкурсу атрымаў Алег Пекар («Stirlitz Spy Bar»). Трэцяе месца заняў Ігар Чыстабаеў («Курилка»).

Прадстаўнікі СМІ і блогер-суполкі сярод 15 фіналістаў вылучылі Алега Пекара.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ