KORONET BROWN ALE — новы гатунак у лінейцы KORONET

З 5 красавіка кампанія «Лідскае піва» пачынае продажы новага гатунку ў лінейцы KORONET — KORONET BROWN ALE.

Навінка ад лідскіх півавараў бярэ пачатак ад папулярнага ў XVIII стагоддзі ангельскага піва. У XIX стагоддзі карычневы эль як гатунак практычна знік з поля зроку з прычыны дарагоўлі цёмнага соладу, зноў ён быў адроджаны толькі ў канцы стагоддзя. З 1920-х гадоў карычневы эль атрымаў шырокае распаўсюджанне не толькі ў Англіі, але і ў іншых краінах.

Пры вытворчасці KORONET BROWN ALE выкарыстоўваецца тэхналогія верхавога браджэння дрожджаў, якая характэрна для класічных брытанскіх эляў.

Масавая доля сухіх рэчываў у пачатковым сусле — 10,5%. Хмель East Kent Goldings, які традыцыйна выкарыстоўваецца ў вытворчасці англійскіх эляў, надае смаку новага гатунку лёгкую, але прыкметную гарчынку. Адметная рыса KORONET BROWN ALE — адчувальны карамельны смак з ноткамі бісквіта або падсмажанага тоста. Прадукт мае саладкаваты водар з нотамі шакаладу і арэхаў. Адметны смак прадукту ствараецца за кошт спалучэння саладоў Chateau Chocolat і Chateau Black. У KORONET BROWN ALE цёмны, бліжэй да карычневага колер, што адпавядае колеру традыцыйнага ангельскага карычневага элю. Каляровасць прадукту — 40-50 ЕВС.

Прадукт ўводзіцца ў асартымент на пастаяннай аснове і будзе прадстаўлены ў фармаце каралеўскай пінты: шкляная бутэлька 0,568 л. Дызайн KORONET BROWN ALE выкананы ў брытанскай стылістыцы і з’яўляецца лагічным працягам усёй лінейкі KORONET. Цана прадукту будзе аналагічнай іншым гатункам у лінейцы KORONET.

.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ