Открыта регистрация на конкурс LIDSKAE BEER MASTER 2018

6.1-768x768

З 26 лютага адкрыта рэгістрацыя на IV рэспубліканскі конкурс прафесійных бармэнаў LIDSKAE BEER MASTER. Арганізатарам спаборніцтва выступае ААТ «Лідскае піва». Да ўдзелу запрашаюцца беларускія бармэны ва ўзросце ад 19 гадоў з досведам працы не менш за паўгода. Мэта спаборніцтва ‒ звярнуць увагу грамадскасці на неабходнасць развіцця культуры піцця. Конкурс праводзіцца пры падтрымцы школы бартэндынгу Splash&Dash.

LIDSKAE BEER MASTER падтрымлівае стандарты еўрапейскіх спаборніцтваў для бармэнаў: бармэны дэманструюць як тэарэтычныя, так і практычныя веды ў галіне падрыхтоўкі кактэйляў. Канкурсанты, якія вытрымаюць прамежкавы этап адбору, у фінале прадставяць піўныя кактэйлі аўтарскай рэцэптуры. У якасці журы выступяць прафесіяналы барнай індустрыі, рэстаратары, журналісты буйных СМІ. Тройка пераможцаў конкурсу атрымае грашовыя прызы.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць заяўку на сайце ААТ «Лідскае піва» да 15 сакавіка. З правіламі конкурсу і ўсёй неабходнай інфармацыяй для падачы заяўкі можна азнаёміцца тут.

Даведка

Упершыню рэспубліканскі прафесійны конкурс бармэнаў LIDSKAE BEER MASTER быў ініцыяваны і праведзены ААТ «Лідскае піва» ў 2015 годзе. У 2017 годзе ў паўфінале прынялі ўдзел 127 чалавек. Пераможцам быў прызнаны Сяргей Казакоў (кафэ «Анёлы»), другое месца заняў Антон Будкевіч (бар El Pushka), трэцяе месца — Алег Пекар (Stirlitz Spy Bar).

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ